Дзяніс Гармаш
Дзяні́с Га́рмаш (па-ўкраінску: Денис Гармаш; нарадзіўся 19 красавіка 1990 году, Мелавое, Украінская ССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Мэталіст 1925» і былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны.
Дзяніс Гармаш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мэталіст 1925 | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2023 2020 2023—2024 2024— |
Дынама Кіеў → Рызэспор (арэнда) Осіек Мэталіст 1925 |
238 (34) 14 (3) 3 (0) 12 (2) |
Зборныя | ||
2011— | Украіна | 31 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьНарадзіўся непадалёк ад Луганску ў пасёлку Мелавое, што на самай мяжы з Расеяй. Футболу вучыўся ў Луганскім вучылішчы фізычнай культуры. Тры гады гуляў за дзіцячую каманду 1990 году нараджэньня. У 2005 годзе ў ДЮФЛУ выступаў за «Алімпік» з Данецку. Пасьля адной з гульняў дзіцяча-юнацкага чэмпіянату яго запрасіў Аляксандар Петракоў у кіеўскае РУВФК, туды ён перайшоў у 2006 годзе.
«Дынама» Кіеў
рэдагавацьУ РУВФК яго заўважылі трэнэры кіеўскага «Дынама». 8 ліпеня 2007 году ў Нікопалі завяршыўся турнір дзіцяча-юнацкай лігі сярод камандаў вышэйшага дывізіёна, укамплектаваных гульцамі 1990 году нараджэньня. Аднаго зь лідэраў «Дынама-2» выхаванцы РУВФК выбілі з барацьбы ў чвэрцьфінале. Забіў вырашальны мяч ўжо футбаліст «Дынама-3», тады яшчэ выступаў за інтэрнат, Дзяніс Гармаш, які пасьля заканчэньня спаборніцтваў быў названы лепшым гульцом турніру.
10 красавіка 2007 году Дзяніс дэбютаваў у «Дынама-3» у матчы супраць каманды «Еднасьць» Пліска (1:2). Першы матч за «Дынама» правёў у таварыскім матчы на 80-годзьдзе клюбу супраць італьянскага «Міляну» (2:2)[4], ён выйшаў на 59 хвіліне замест Айлы Юсуфа. Пасьля матчу прэзыдэнт «Міляну», Адрыяна Галіяні адзначыў ягоную гульню[5].
У афіцыйным матчы за «Дынама» Гармаш дэбютаваў 31 кастрычніка 2007 году ў кубкавым матчы супраць сімфэропальскага «ІграСэрвіса» (4:1)[6].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьВыступаў за юнацкія зборныя Ўкраіны розных узростаў. 17 лістапада 2007 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Украіны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну (5:0), у тым матчы Гармаш атрымаў жоўтую картку. За нацыянальную зборную Ўкраіны дэбютаваў 7 кастрычніка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (3:0). Выйшаў на матч у стартавым складзе й адыграў увесь першы тайм, але ў перапынку быў заменены.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама»:
- Чэмпіён Украіны: 2015, 2016, 2021
- Уладальнік Кубка Украіны: 2014, 2015, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2009, 2011, 2016, 2018, 2019, 2020
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЯгоны бацька працуе настаўнікам фізычнае культуры, а маці зьяўляецца хатняй гаспадыняй, таксама ў яго ёсьць малодшая сястра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Denys Garmash // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Denys Harmash // FBref (мн.)
- ^ а б в Denys Garmash // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Динамо» играет вничью с «Миланом». football.ua
- ^ Денис Гармаш: «Если тренеры скажут играть в — выйду в основе хоть завтра». profootball.com.ua
- ^ Кубок Украины. «ИгроСервис» — «Динамо» 1:4. Кино и немцы. ua-football.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Дынама» Кіеў
- Статыстыка на сайце ФФУ