Дзявіца (прыток Сівельгі)
рака ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Сівельгі (прыток Случы, басэйн Дняпра)
Дзяві́ца — рака ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Сівельгі (прыток Случы, басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Дзявіца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Целявічы |
Вусьце | Сівельга |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 55 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Пачынаецца за 4 км на захад — паўднёвы захад ад вёскі Целявічы, цячэ паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Сівельгу за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Устрань. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 143
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 143