Дзьмітры Камбараў
Дзьмітры Камбараў (па-расейску: Дмитрий Комбаров; нарадзіўся 22 студзеня 1987 году, Масква, СССР) — былы расейскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Расеі.
Дзьмітры Камбараў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1987[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2010 2010—2019 2019—2021 |
Дынама Масква Спартак Крылы Саветаў |
131 (12) 226 (21) 50 (0) |
Зборныя | ||
2012—2018 | Расея | 47 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
«Дынама» Рэдагаваць
Дзьмітры разам са сваім братам-блізьнюком Кірылам пачалі трэнірвацца ў дзіцячай футбольнай школе маскоўскага «Спартаку» пакуль не перайшлі ў футбольную школу маскоўскага «Дынама», з-за сваркі с трэнэрам. З 2004 году яны сталі гуляць за дубль «бела-блакітных»[3]. 13 ліпеня 2005 году Дзьмітры дэбютаваў у асноўным складзе клюбу ў матчы Кубка Расеі супраць бранскага «Дынама».
«Спартак» Рэдагаваць
У жніўні 2010 году пачаліся перамовы з нагоды пераходу абодвух братоў Камбаравых у маскоўскі «Спартак»[4]. Брат Дзьмітрыя, Кірыл, адмовіўся камэнтаваць чуткі пра трансфэр[5], аднак 15 жніўня Камбаравы сталі гульцамі «Спартака», сума за трансфэр абодвух футбалістаў склала 10 млн даляраў[6].
Міжнародная кар’ера Рэдагаваць
У лютым 2012 году быў выкліканы ў зборную Расеі на таварыскі матч супраць зборнай Даніяй. Выйшаў на поле ў перапынку паміж таймамі.
Дасягненьні Рэдагаваць
«Спартак»:
- Чэмпіён Расеі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2017
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Dmitri Kombarov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Dmitriy Kombarov // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Брат-2: близнецов Комбаровых в «Динамо» различают по родинке. izvestia.ru
- ^ Братья Комбаровы перейдут в «Спартак». championat.ru
- ^ К. Комбаров: комментировать буду по факту. championat.ru
- ^ «Спартак» заплатит за Комбаровых $ 10 млн. championat.ru
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Профіль на афіцыйным сайце «Спартак» Масква(недаступная спасылка)
- Профіль на сайце РФПЛ
- Блог братоў Камабаравых