Дзьмітры Гардон

(Перанакіравана з «Дзьмітры Гордан»)

Дзьмітры Ільліч Гардон (укр. Дмитро Ілліч Гордон; нар. 21 кастрычніка 1967, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі журналіст, тэлевядучы, палітык. Галоўны рэдактар ​​газэты «Бульвар Гордана», заснавальнік інтэрнэт-выданьня «Гардон». Дэпутат Кіеўскага гарадзкога савету (2014—2016).

Дзьмітры Гардон
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1967(1967-10-21) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, вядовец, пісьменьнік, рэдактар, тэлевядовец, палітык, галоўны рэдактар, сьпявак, тэлепрадусар, ют’юбэр, прадпрымальнік
Узнагароды
Gold Play Button Silver Play Button
Сайт gordon.com.ua (рас.)
Подпіс Выява аўтографу

У 1983 годзе паступіў у Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. На другім курсе інстытуту пачаў пісаць артыкулы ў вядучыя кіеўскія газэты. За час вучобы ў ВНУ публікаваўся ва ўкраінскіх газэтах «Вячэрні Кіеў», «Камсамольская харунгва», «Моладзь Украіны», «Спартыўная газэта», «Кіеўскі весьнік». Пазьней супрацоўнічаў з «Камсамольскай праўдай», наклад якой перавышаў тады 22 мільёны асобнікаў. Па заканчэньні інстытуту атрымаў разьмеркаванне ў рэдакцыю газэты «Вячэрні Кіеў». У «Вячэрнім Кіеве» Гордан працаваў да 1992 году, а затым перайшоў у «Кіеўскія ведамасьці», а затым — ва «Ўсеўкраінскія ведамасьці». У канцы лістапада 2013 году даў старт новаму інтэрнэт-выданьню «Гордан»[1][2]. Праект быў запушчаны датэрмінова ў сувязі са згортваньнем працэсу эўраінтэграцыі Ўкраіны і распачатымі масавымі пратэстамі — Эўрамайданам. У маі 2014 году Гардон балятаваўся па 38-й выбарчай акрузе ў дэпутаты Кіеўскай рады як самавылучэнец і перамог на выбарах[3]. У лютым 2017 году на тэлеканале «112 Украіна» стартаваў аўтарскі праект журналіста «Гардон»[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць