Дзьмітры Гардон
Дзьмітры Ільліч Гардон (укр. Дмитро Ілліч Гордон; нар. 21 кастрычніка 1967, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі журналіст, тэлевядучы, палітык. Галоўны рэдактар газэты «Бульвар Гордана», заснавальнік інтэрнэт-выданьня «Гардон». Дэпутат Кіеўскага гарадзкога савету (2014—2016).
Дзьмітры Гардон | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, вядовец, пісьменьнік, рэдактар, тэлевядовец, палітык, галоўны рэдактар, сьпявак, тэлепрадусар, ют’юбэр, прадпрымальнік |
Узнагароды | |
Сайт | gordon.com.ua (рас.) |
Подпіс | |
У 1983 годзе паступіў у Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. На другім курсе інстытуту пачаў пісаць артыкулы ў вядучыя кіеўскія газэты. За час вучобы ў ВНУ публікаваўся ва ўкраінскіх газэтах «Вячэрні Кіеў», «Камсамольская харунгва», «Моладзь Украіны», «Спартыўная газэта», «Кіеўскі весьнік». Пазьней супрацоўнічаў з «Камсамольскай праўдай», наклад якой перавышаў тады 22 мільёны асобнікаў. Па заканчэньні інстытуту атрымаў разьмеркаванне ў рэдакцыю газэты «Вячэрні Кіеў». У «Вячэрнім Кіеве» Гордан працаваў да 1992 году, а затым перайшоў у «Кіеўскія ведамасьці», а затым — ва «Ўсеўкраінскія ведамасьці». У канцы лістапада 2013 году даў старт новаму інтэрнэт-выданьню «Гордан»[1][2]. Праект быў запушчаны датэрмінова ў сувязі са згортваньнем працэсу эўраінтэграцыі Ўкраіны і распачатымі масавымі пратэстамі — Эўрамайданам. У маі 2014 году Гардон балятаваўся па 38-й выбарчай акрузе ў дэпутаты Кіеўскай рады як самавылучэнец і перамог на выбарах[3]. У лютым 2017 году на тэлеканале «112 Украіна» стартаваў аўтарскі праект журналіста «Гардон»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Телекритика: Дмитро Гордон запускає суспільно-політичне видання.
- ^ gordonua.com // ГОРДОН. Новини України
- ^ Луценко, Андрейко, Назарова, Матузко та Гордон проходять до Київради — офіційні дані.
- ^ Програма «Гордон» стартує на «112 Україна» 25 лютого detector.media Праверана 2017-10-16 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- gordonua.com // ГОРДОН. Новини України
- Спор Гордона со Спиваком о том, руководят ли США Украиной
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |