Дзерамер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Diormer
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Diehr + Mero
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дзерамер»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дзермар, Цермар або Дырмер (Deormar, Teormar, Diormerus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[3], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Deramer… Daniel Deramer (24 сакавіка 1773 году)[5].

Носьбіты

рэдагаваць

Дзерамеры або Дэрэмэры (Deremer) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[6].

Дэрамеры (Deramier) гербу Чатыры Галінкі — літоўскі шляхецкі род з Гарадзенскага павету[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Histoire de la Congrégation de Saint-Maur. 1612—1747. — Abbaye Saint-Martin, 1954. P. 27.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 408.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 382—383.
  6. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 257.
  7. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 97.