Дзень абаронцы Ўкраіны

сьвята

Дзень абаронцы Ўкраіны (па-ўкраінску: День захисника України) — дзяржаўнае сьвята Украіны, адзначаецца 14 кастрычніка. Прынятае ў 2014 годзе. З 2015 году гэты дзень ва Ўкраіне непрацоўны.

Kissing the flag.jpg

Сьвята Пакроў Прасьвятой Багародзіцы, што адзначаецца 14 кастрычніка, для запароскіх казакаў быў вялікім сьвятам. Менавіта ў гэты дзень абіраліся новыя старшыні.

Афіцыйны статусРэдагаваць

 
Памятная манэта «Дзень абаронцы Ўкраіны» (2015)

14 кастрычніка 2014 году Загадам прэзыдэнта Ўкраіны быў заснаваны «Дзень абаронцы Ўкраіны».

Адначасова быў адменены загад 2009 году, згодня зь якім 23 лютага адзначалася як Дзень абаронцы Айчыны[1].

5 сакавіка 2015 году Вярхоўная рада Ўкраіныабвесьціла 14 кастрычніка выходным днём[2].

10 кастрычніка 2015 году ўнесены зьмены ў загад прэзыдэнта ад 23 жніўня 2004 году «Аб Дне Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны». Сьпіс дзяржаўных сьвятаў, падчас якіх мясцовым ўладам, прадпрыемствам і арганізацыямпрапаноўвалася вывешваць Дзяржаўны сьцяг Украіны, дапоўніўся Днём абаронцы Ўкраіны[3].

12 кастрычніка 2015 году Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тыс. памятных манэтаў «День захисника України» наміналам 5 грывен[4].

КрыніцыРэдагаваць