Дзень абаронцаў Украіны
Дзень абаронцаў Украіны (па-ўкраінску: День захисників і захисниць України) — дзяржаўнае сьвята Украіны, адзначаецца 1 кастрычніка. Прынятае ў 2014 годзе. З 2015 году гэты дзень ва Ўкраіне непрацоўны.
Сьвята Пакроў Прасьвятой Багародзіцы, што адзначаецца 1 кастрычніка, для запароскіх казакаў быў вялікім сьвятам. Менавіта ў гэты дзень абіраліся новыя старшыні.
Да 2022 году сьвята адзначалася 14 кастрычніка, бо да 1 верасьня 2023 года хрысціянскія цэрквы Украіны жылі па юліянскім календары.[1]
Афіцыйны статус
рэдагаваць14 кастрычніка 2014 году Загадам прэзыдэнта Ўкраіны быў заснаваны «Дзень абаронцы Ўкраіны».
Адначасова быў адменены загад 2009 году, згодня зь якім 23 лютага адзначалася як Дзень абаронцы Айчыны[2].
5 сакавіка 2015 году Вярхоўная рада Ўкраіныабвесьціла 14 кастрычніка выходным днём[3].
10 кастрычніка 2015 году ўнесены зьмены ў загад прэзыдэнта ад 23 жніўня 2004 году «Аб Дне Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны». Сьпіс дзяржаўных сьвятаў, падчас якіх мясцовым ўладам, прадпрыемствам і арганізацыямпрапаноўвалася вывешваць Дзяржаўны сьцяг Украіны, дапоўніўся Днём абаронцы Ўкраіны[4].
12 кастрычніка 2015 году Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тыс. памятных манэтаў «День захисника України» наміналам 5 грывен[5].
14 ліпеня 2021 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за законапраект 25 2325 аб унясеньні зьмяненьняў у артыкул 73 Працоўнага кодэкса Ўкраіны, згодна зь якім «День захисника України» быў перайменаваны ў «День захисників і захисниць України».[6] Закон уступіў у сілу 5 жніўня 2021 году.
Пасьля правядзеньня Архіерэйскага Сабора 24 мая 2023 году стала вядома, што Праваслаўная Царква Ўкраіны будзе прасіць улады перанесьці Дзень абаронцаў Украіны, а таксама Дзень украінскай дзяржаўнасьці, у сувязі з каляндарнай рэформай, таму што Пакроў Прасьвятой Багародзіцы ў ПЦУ і ЎГКЦ з 2023 году будуць сьвяткаваць 1 кастрычніка.[7] 28 чэрвеня 2023 г. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду Ўкраіны законапраект аб пераносе Дня абаронцаў Украіны з 14 кастрычніка на 1 кастрычніка.[8][9] Законапраект быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 14 ліпеня 2023 году.[10][11]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ ПЦУ звернеться до уряду з проханням перенести День захисників і захисниць
- ^ Указ Президента Украины № 806/2014 от 14.10.2014. Президент Украины (2014-10-14).
- ^ Закон Украины от 5 марта 2015 года № 238-VIII, Вярхоўная рада Ўкраіны
- ^ Загад Прэзыдэнта Ўкраіны № 576/2015 от 10.10.2015
- ^ Нацбанк вводить в обіг нову монету до Дня захисника України
- ^ Гендерна рівність: Рада перейменувала День захисника України Праверана 14 липень 2021 г.
- ^ ПЦУ проситиме перенести День захисників і захисниць на 1 жовтня (укр.) Праверана 2023-06-29 г.
- ^ Zelensky Introduces Proposed Draft Law to Change Holiday Dates (анг.)
- ^ Zelensky submitted to the Verkhovna Rada a law on changing holiday dates (анг.)
- ^ Вярхоўная Рада Ўкраіны перанесьла сьвяткаваньне Раства на 25 сьнежня
- ^ Рада змінила дати трьох свят – Різдва, Дня Української Державності, Дня захисників і захисниць