Джэры Сайнфэлд
Джэро́м А́лен Са́йнфэлд (па-ангельску: Jerome Allen Seinfeld; нар. 29 красавіка 1954 году) — амэрыканскі стэнд-комік, актор, пісьменьнік і прадусар. Ён найбольш вядомы тым, што гуляў напаўвыдуманую вэрсію самога сябе ў сыткаме «Сайнфэлд», які ён стварыў і спрадусараваў зь сябрам Лары Дэйвідам. Шоў выходзіла ў этэры NBC з 1989 па 1998 гады, стаўшы адным з самых вядомых і папулярных сыткамаў усіх часоў і народаў. Як стэндап-комік, Сайнфэлд спэцыялізуецца на назіральнай камэдыі. У 2004 годзе тэлеканал Comedy Central паставіў яго на 12 радок у сьпісе найлепшых стэндап-комікаў усіх часоў і народаў[4].
Джэры Сайнфэлд | |
Дата нараджэньня | 29 красавіка 1954[1][2] (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | стэндап-комік |
Навуковая сфэра | акторства[d][3], сытуацыйная камэдыя[3] і літаратурная дзейнасць[d][3] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000632 |
Сайт | jerryseinfeld.com (анг.) |
Подпіс | |
Сайнфэлд падрыхтаваў, напісаў і вырабіў анімацыйны фільм «Бі-Муві: Мядовая змова» 2007 году, які быў намінаваны на прэмію «Залаты Глёбус» як найлепшы анімацыйны мастацкі фільм. Яшчэ адным пасьпяховым праектам Сайнфэлда было ток-шоў «Комікі за стырном у пошуках кавы», стваральнікам і вядоўцам якой ён быў на працягу 7 гадоў існаваньня перадачы. Жанаты з аўтаркай Джэсыкай Сайнфэлд, зь якой мае трох дзяцей. Актор атрымаў дваццаць намінацыяў на прэмію Эмі за працу над «Сайнфэлдам» і ток-шоў «Комікі за стырном у пошуках кавы», а таксама чатыры намінацыі на прэмію Грэмі за свае камэдыйныя альбомы.
У 1990-х Сайнфэлд рэклямаваў прадукцыю кампаніі Apple, а ў 2008 годзе здымаўся ў шэрагу рэклямных ролікаў Microsoft.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jerry Seinfeld // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Jerry Seinfeld // GeneaStar
- ^ а б в Seinfeld, Jerry // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «Comedy Central 100 Greatest Standups of all Time». Listology.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Джэры Сайнфэлд (анг.) на сайце IMDb