Джэймз Томкінз

ангельскі футбаліст

Джэймз Олівэр Чарлз Томкінз (па-ангельску: James Oliver Charles Tomkins; нарадзіўся 29 сакавіка 1989 году, Бэзылдан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Крыстал Пэлас». Акрамя таго Джэймз, калі трэба, можа згуляць флянгавага абаронцу ці паўабаронцу абарончага пляну.

Джэймз Томкінз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сакавіка 1989(1989-03-29)[1] (35 гадоў)
Рост 190 см
Вага 81 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крыстал Пэлас
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2016
2008
2016—
Ўэст Гэм Юнайтэд
Дэрбі Каўнці (арэнда)
Крыстал Пэлас
211 (8)
7 (0)
125 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Томкінз з васьмі гадоў займаўся ў акадэміі клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», пры гэтым выступаючы спачатку на пазыцыі цэнтрафорварду. Празь некаторы час зьмяніў сваю спэцыялізацыю, апусьціўшыся ў абарону. У 2005 годзе скончыў акадэмію, аднак дэбютаваў у асноўным складзе клюбу толькі 22 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Эвэртану» (1:1). Пасьля атрымаў траўму і канчатак сэзону праводзіў у юнацкай камандзе.

29 лістапада 2008 году дэбютаваў за «Дэрбі Каўнці», у які адправіўся ў арэнду на 5 тыдняў, бо быў адазваны ва «Ўэст Гэм» Джанфранкам Дзолам.

  1. ^ а б в James Tomkins // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць