Джура Джакавіч (холдынг)
ААТ Холдынг «Джура Джакавіч» (па-харвацку: Đuro Đaković Holding d.d.) — харвацкая група машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, заснаваная ў горадзе Славонскі-Брод, Харватыя. Кампанія названая ў гонар Джура Джакавіча, выбітнага югаслаўскага камуніста ў міжваенны пэрыяд.
Джура Джакавіч | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | DDJH |
Заснаваная | 1991 |
Уласьнікі | DD Acquisition[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Славонскі-Брод, Харватыя |
Галіна | машынабудаваньне і мэталаапрацоўка |
Прадукцыя | катлы, чыгуначныя транспартныя сродкі, масты, краны, прамысловыя збудаваньні, бронетэхніка |
Апэрацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Лік супрацоўнікаў | 940[1] |
«Джура Джакавіч» мае даўнія традыцыі, а таксама штат дасьведчаных і высокакваліфікаваных работнікаў. Кампанія мае ганаровае званьне першага заводу па вытворчасьці вагонаў і цягнікоў ва ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Эўропе. Акрамя таго, ёй удалося адной зь першых у сьвеце вырабіць мост цалкам са зварных канструкцыяў. Такім мастом стаў чыгуначны мост у Загрэбе, пабудаваны ў 1939 годзе.
Гісторыя
рэдагавацьВытокі кампаніі ставяцца да стварэньня мэталабудаўнічага заводу ў Славонскім-Бродзе ў 1921 годзе. У 1926 годзе кампанія пабудавала свой першы мост, першы чыгуначны транспартны сродак і першы паравы кацёл. У 1928 годзе быў зроблены першы трамвай для Бялграду. У 1930-х кампанія пабудавала завод па вытворчасьці ёмістасьцяў для хімічнай прамысловасьці, кранаў і самаходных чыгуначных транспартных сродкаў. За XX стагодзьдзе дзейнасьць кампаніі значна пашырылася. Такім чынам, кампанія стала буйным рэгіянальным прадпрыемствам, вырабляючы рэйкавыя транспартныя сродкі, уключаючы лякаматывы, прамысловыя катлы, а таксама займаючыся будаўніцтвам электрастанцыяў, і вялікіх мэталічных канструкцыяў, уключаючы масты. У 1970-х гадох дзейнасьць кампаніі распаўсюдзілася і на атамную энэргетыку, то бок кампанія прыняла ўдзел у будаўніцтве АЭС Кршка. У 1990 годзе кампанія была прыватызаваная, з кампаніі былі вылучаныя шэраг прадпрыемстваў, частка зь іх у выніку ўтварылі холдынг «Джура Джакавіч».
Акрамя Харватыі, група мае досыць разгалінаваную бізнэс-сетку ў Эўропе і за ейнымі межамі, куды экспартуе многія з сваіх вырабаў. У прыватнасьці, гэта тычыцца заходнеэўрапейскіх рынкаў, дзе аб’ёмы выручкі стала растуць.
Склад
рэдагавацьНа сёньня холдынг «Джура Джакавіч» уваходзіць у групу кампаніяў «Джура Джакавіч» як матчына і кіруючая кампанія, якая аб’ядноўвае чатыры акцыянэрныя таварыствы, у якіх холдынг «Джура Джакавіч» зьяўляецца ўладальнікам кантрольнага пакету акцыяў. Таварыствы-складнікі холдынгу:
- АТ «Джура Джакавіч — Спэцтэхніка»
- АТ «Джура Джакавіч — Прамысловыя рашэньні»
- АТ «Джура Джакавіч — Машынная апрацоўка»
- АТ «Джура Джакавіч — Энэргетыка і інфраструктура»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Đuro Đaković ima budućnost». SBPlus.