Джулія Луі-Дрэйфус
Джу́лія Лу́і-Дрэ́йфус (па-ангельску: Julia Louis-Dreyfus; нар. 13 студзеня 1961 году) — амэрыканская акторка, камэдыянтка і прадусарка, якая працаваў у камэдыйных выпусках «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры» з 1982 па 1985 гады, «Сайнфэлд» (1989—1998), «Новыя прыгоды старой Крыстыны» (2006—2010) і «Віцэ-прэзыдэнт» (2012—2019). Акторка ёсьць адной з самых слынных акторак у гісторыі тэлебачаньня ЗША, атрымаўшы шмат узнагародаў Эмі і Гільдыі кінаактораў. У 2010 годзе Луі-Дрэйфус атрымала ўласную зорку на Галівудзкай алеі славы і была ўзьведзеная ў Залю славы тэлевізійнай акадэміі ў 2014 годзе. У 2016 годзе часопіс Time улучыў акторку у сьпіс 100 самых уплывовых людзей у сьвеце[4].
Біяграфія
рэдагавацьЛуіс-Дрэйфус атрымала вядомаць дзякуючы выкананьню выступаў у Практычнай тэатральнай трупе ў Чыкага. Такі посьпех прывёў да запрашэньне на перадачу «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры» з 1982 па 1985 гады. Сапраўдны прарыў адбыўся ў 1990 годзе, калі яна дзевяць сэзонаў выконвала ролю Элэйн Бэнэс у сэрыяле «Сайнфэлд», адным з самых камэрцыйна пасьпяховых сыткамаў у гісторыі ЗША. Да іншых выбітных роляў адносяцца роля Крыстыны Кэмпбэл у «Новых прыгодах старой Крыстыны», які выходзіў на тэлеэкраны на канале CBS. Таксама акторка атрымала ўхвалу за ролю Сэліны Мэер у тэлесэрыялу «Віцэ-прэзыдэнт» тэлеканалу HBO.
Акрамя тэлевізіі Луі-Дрэйфус здымалася ў фільмах. Сярод ейных фільмаў вылучаюцца «Ганна і ейныя сёстры» (1986), «Калядныя канікулы» (1989), «Разьбіраючы Гары» (1997) і «Ані слова болей» (2013). Таксама выконвала агучкі ў мультыплікацыйных фільмах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Murray L. Julia Louis-Dreyfus // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Julia Louis-Dreyfus // GeneaStar
- ^ Dunham, Lena. «Julia Louis-Dreyfus: The World’s 100 Most Influential People». Time.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Джулія Луі-Дрэйфус (анг.) на сайце IMDb