Джуліян Барнз
Джу́ліян Барнз (па-ангельску: Julian Barnes; нарадзіўся 19 студзеня 1946[2], Лэстэр, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[3].
Джуліян Барнз | |
Julian Patrick Barnes | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Джуліян Патрык Барнз |
Псэўданімы | Дэн Кавана |
Нарадзіўся | 19 студзеня 1946 Лэстэр, Ангельшчына |
Сужэнец | Пэт Кавана[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, раманіст |
Гады творчасьці | 1977 — наш час |
Кірунак | постмадэрнізм |
Жанр | раман |
Мова | ангельская мова[1] |
Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (2004), Букераўская прэмія (2011) |
Узнагароды | прэмія Самэрсэта Моэма[d] (1981) Best of Young British Novelists[d] (1983) Мэмарыяльная прэмія Джэфры Фэбэра[d] (1985) прэмія Мэдычы за найлепшае эсэ[d] (1986) Прэмія Э. М. Форстэра[d] (1986) Прэмія «Фэміна» найлепшаму замежнаму аўтару[d] (1992) Прэмія Шэксьпіра[d] (1993) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (2004) Q131139744? (2007) Q130553019? (2009) Букераўская прэмія (2011) Эўрапейская літаратурная прэмія[d] (2012) Прэмія Зыгфрыда Ленца[d] (2016) Q130746747? (2019)
|
Афіцыйны сайт |
Біяграфія й творчасьць
рэдагавацьДжуліян Барнз нарадзіўся ў Лэстэры (Ангельшчына) 19 студзеня 1946 году. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лёнданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасьля заканчэньня школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Скончвае яго Ў 1968 годзе з адзнакаю па катэдры сучасных заходнеэўрапейскіх моваў. Пасьля гэтага працаваў лексыкографам для Оксфардзкага ангельскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнз пачаў працаваць рэцэнзэнтам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 году ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.
Першымі літаратурным досьведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнз публікаваў пад псэўданімам Дэн Кавана. Пасьля шэрагу публікацыяў у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «Мэтралэнд», як узнагароджаны прэміяй Самэрсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакаленьня бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.
Раман «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (1989) зьявіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філязофскіх пытаньняў пра сутнасьць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае й будучае.
Сярод твораў Барнза ёсьць навэлы пра каханьне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханьне й гэтак далей». Раман «Чыюк Флабэра» ўяўляе сабою цікавае дасьледаваньне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.
Джуліян Барнз стаў героем кнігі «Дзёньнік Брыджэт Джонз», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасьцю.
Узнагароды
рэдагавацьБарнз тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расейскія выдавецтвы ня першы год хібна ўяўляюць Барнза як ляўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканьне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Ангельскія букмэкеры лічылі Барнза фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.
- Прэмія Самэрсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «Мэтралэнд»
- Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабэра»
- E. M. Forster Award, 1986
- Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабэра»
- Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
- Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
- Shakespeare Prize, 1993
- Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
- Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
- Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004
Творы
рэдагавацьРаманы й аповеды
рэдагаваць- 1980 «Мэтралэнд» (Metroland)
- 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
- 1984 «Чыюк Флабэра» (Flaubert’s Parrot)
- 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
- 1989 «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
- 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
- 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
- 1996 «Па той бок Ля-Манша» (Cross Channel) — аповеды
- 1998 «Ангельшчына, Ангельшчына» (England, England)
- 2000 «Каханьне й гэтак далей» (Love, Etc.)
- 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) — аповеды
- 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
- 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) — мэмуары
- 2008 «Усходні вецер» (East Wind) — аповеды
- 2011 «Пульс» (Pulse) — аповеды
- 2011 «Адчуваньне канца» (The Sense of an Ending)
Пад псэўданімам Дэн Кавана
рэдагаваць- 1980 «Дафі» (Duffy)
- 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
- 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
- 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)
Дакумэнтальная проза
рэдагаваць- 1995 «Лісты зь Лёндану» (Letters from London)
- 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
- 2003 «Пэдант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Barnes, Julian // CONOR.SI
- ^ Біяграфія Джуліяна Барнза (анг.)
- ^ Букера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнз, Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |