Джо Ковач

штурхальнік ядра ЗША

Джозэф Матыяс Ковач (па-ангельску: Joseph Mathias Kovacs; нар. 28 чэрвеня 1989 году) — амэрыканскі штурхальнік ядра, трохразовы срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў (2016, 2020, 2024), двухразовы чэмпіён сьвету (2015 і 2019).

Джо Ковач
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся28 чэрвеня 1989(1989-06-28)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет, штурхальнік ядра

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Назарэце штату Пэнсыльваніі. Ягоны бацька Джозэф Ковач, які меў вугорскія карані, памёр, калі малому было ўсяго 7 гадоў. Выхаваньнем Джо займалася маці Джаана. Штурханьнем ядра захапіўся падчас навучаньня ў школе. У 2012 годзе стаў выпускніком Пэнсыльванскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасці «Эканоміка і інжынэрыя нафты і газу».

На чэмпіянаце сьвету 2015 году ў Пэкіне Ковач здабыў залаты мэдаль з вынікам 21,93 мэтраў. Пры гэтым чэмпіён сьвету 2011 і 2013 гадоў Давід Шторль адстаў ад яго на 19 см. На летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году Ковач заняў другое месца з вынікам 21,78 мэтраў, але чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам стаў Раян Краўзэр (22,52 мэтраў)[3]. На чэмпіянаце сьвету 2019 году ў Досе барацьба ў штурханьні ядра была адной з найбольш захапляльных у гісторыі спаборніцтваў. Ковач стаў пераможцам у апошняй спробе фіналу, усталяваўшы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, асабісты рэкорд і паказаўшы найлепшы вынік сэзону ў сьвеце — 22,91 мэтраў. Раян Краўзэр адстаў на 1 см, усталяваўшы асабісты рэкорд, а новазэляндзец Томас Ўолш таксама зрабіў новы рэкорд Акіяніі на 22,90 мэтраў), але застаўся трэцім.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году нечакана зь цяжкасьцю прайшоў кваліфікацыю (20,93 мэтраў), але потым у фінале пацьвердзіў свой узровень і вынікам 22,65 мэтраў стаў другім пасьля Краўзэра (23,30 мэтраў). У 2023 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце Ковач стаў трэцім з вынікам 22,12 мэтраў. Чэмпіянат сьвету ў Будапэшце стаў пятым запар, на якім Ковач заваяваў мэдаль у штурханьні ядра. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году спартовец зноў быў другім, саступіўшы залаты мэдаль чарговым разам суайчыньніку Краўзэру.

  1. ^ а б Joe KOVACS // World Athletics database
  2. ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
  3. ^ «Rio 2016 shot put men Results». Olympic athletics.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць