Джорджыя

штат ЗША
(Перанакіравана з «Джорджыя (ЗША)»)

Джо́рджыя (па-ангельску: Georgia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, чацьверты штат, які падпісаў у 1788 годзе Канстытуцыю ЗША. Сталіца і найбуйнейшы горад — Атланта. Насельніцтва — 10 097 343 чалавекі (ацэнка 2014[1]).

Джорджыя
Сьцяг Джорджыі Герб Джорджыі
Сьцяг Джорджыі Герб Джорджыі
Штат Джорджыя на мапе ЗША
Мянушка «Пэрсікавы штат»,
«Імпэрскі штат Поўдню»
Сталіца Атланта
Найбуйнейшы горад Атланта
Плошча
24-я па ЗША
- агулам 154 077 км²
- % вады 2,6
- шырата 30°31' пн. ш. па 35°0' пн. ш.
- даўгата 81°0' з. д. па 85°53' з. д.
Вышыня
- сярэдняя 180 м
Насельніцтва
8-е па ЗША
- агулам (2014) 10 097 343
- шчыльнасьць 65.4/км²
Дата заснаваньня 2 студзеня 1788 (4-ы)
Губэрнатар Натан Дзіл
Часавы пас Усходні час: ВГМ-5/-4
Афіцыйная старонка

Афіцыйныя мянушкі Джорджыі — «Пэрсікавы штат», бо ён зьяўляецца нацыянальным лідарам па вырошчаваньні пэрсікаў і «Імпэрскі штат поўдня».

Геаграфія

рэдагаваць

На поўначы Джорджыя мяжуе з штатамі Тэнэсі і Паўночная Караліна, на ўсходзе — з Паўднёвай Каралінай і Атлянтычным акіянам, на поўдні — з Флорыдай, на захадзе — з Алабамай.

На поўначы штата знаходзіцца Блакітны хрыбет (надгор’е Апалачаў).

Гісторыя

рэдагаваць

Да гішпанскага асадніцтва Амэрыкі на тэрыторыі Джорджыі існавала індзейская культура, апісаная Эрнандам дэ Сотам у 1540 годзе і цалкам зьніклая да 1560 году. Некаторы час тут панавалі гішпанцы, у канцы XVII стагодзьдзя ў іх пачынаюцца сутыкненьні з ангельцамі за права валоданьня рэгіёнам. У 1724 годзе ангельцы ўсталявалі над вобласьцю сваё панаваньне, абвясьціўшы аб заснаваньні «Калёніі Джорджыя» ў гонар караля Георга II.

Гарады з колькасьцю жыхароў вышэй за 30 тысячаў
па стане на 1 ліпеня 2004 году
Атланта 419,1 Валдоста 45,4
Агаста-Рычманд 191,3 Норд-Атланта 39,6 (2003)
Каламбус 182,9 Рыдан 37,0 (2003)
Савана 129,8 Ром 35,6
Атэнс-Кларк 102,7 Іст-Роінт 35,5
Мейкан 95,0 Дунвудзі 34,9 (2003)
Сандзі-Спрынгс 91,0 (2003) Алфарэта 34,2
Розуэл 85,0 Пічтры-Сіці 33,8
Албані 76,3 Долтан 31,5
Марыета 60,5 Гейнсвіл 31,1
Ўорнэр-Робінз 56,3 Меблтан 31,0 (2003)
Смірна 45,8 Хайнсвіл 30,6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джорджыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў