Джорджыя О’Кіф
Джорджыя Тота О’Кіф (15 лістапада 1887 — пам. 6 сакавіка 1986) — амэрыканская мастачка, адна з выбітнейшых мастачак ХХ стагодзьдзя.
Джорджыя О’Кіф | |
Джорджыя О’Кіф | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1887 |
---|---|
Месца нараджэньня | Сан Прэйры, Вісконсін, ЗША |
Дата сьмерці | 6 сакавіка 1986 |
Месца сьмерці | Санта Фэ, Нью Мэксіка ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, малюнак |
Навуковая сфэра | малярства |
Псэўданімы | Okeef, Georgia, Okeefe, Georgia, O'Keeffe, Georgia Totto і Stieglitz, Georgia O'Keeffe |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d] |
Жанры | натурморт[d][1], кветкавы натурморт[d], абстракцыянізм[1], феміністычнае мастацтва[d][2] і пэйзаж |
Плынь | амерыканскі мадэрнізм[d][3] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьБацькі Джорджыі працавалі на малочнай фэрме каля Сан Прэйры ў Вісконсіне. Бацька меў ірляндзкія карані, а дзед па лініі маці эміграваў у ЗША з Вугоршчыны. Джорджыя нарадзілася другой зь сямі дзяцей у сям’і. Будучая мастачка расла ў штаце Вірджынія, вучылася ў Чыкага і Нью Ёрку. У 1908 годзе яна пазнаёмілася ў Нью Ёрку з фатографам Альфрэдам Стыгліцам, за якога выйшла замуж ў 1924 годзе.
Стыгліц пазнаёміў О’Кіф са сваімі сябрамі фотамастакамі-мадэрыстамі Полам Стрэндам, Эдвардам Стэйхэнам і інш. Дзякуючы мужу Джорджыя вярнулася да жывапісу, які да гэтага кінула па сямейных прычынах у 1908 годзе. З 1923 годзе пэйзажы і нацюрморты О’Кіф (асабліва вядомы яе кветкі) пры падтрымцы Стыгліца актыўна выстаўляцца, а сама мастачка атрымала вядомасьць і грошы.
У 1929 годзе О’Кіф пераехала ў штат Нью Мэксіка, прырода якога значна паўплывала на яе мастацкую дзейнасьць. У 1932—1934 г.г. мастачка перажыла цяжкую дэпрэсію і некаторы час лячылася. У 1943 годзе яе выстава адбылася ў Інстытуце Мастацтваў Чыкага, у 1946 годзе — у Нью Ёрскім Музэі Сучаснага Мастацтва. У гэты ж час памёр яе муж. У 1962 годзе О’Кіф выла выбрана сябрам Амэрыканскай Акадэміі мастацтваў.
Пасьля пятнаццацігадовага перапынку вялізная выстава працаў О’Кіф адбылася ў Музэі Ўітні ў 1972 годзе і зьвярнула ўвагу да мастачкі маладога пакаленьня мастакоў, а так сама і фэміністычны рух. У 1970-х О’Кіф пачала страчваць зрок, пачала працаваць з керамікай і напісала аўтабіяграфічную кнігу. Пасьля 1982 году яна перастала займацца мастацтвам.
Джорджыя О’Кіф памерла ў Санта Фэ 6 сакавіка 1986 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДжорджыя О’Кіф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў