Томас Джонатан Осаф, вядомы як проста Джон Осаф (па-ангельску: Thomas Jonathan Ossoff/Jon Ossoff; нар. 16 лютага 1987, Атланта, Джорджыя, ЗША)[8][9][10]амэрыканскі палітык і часапісец-расьсьледавальнік габрэйскага паходжаньня, дзейны сэнатар ад штату Джорджыя, сябар Дэмакратычнай партыі.[11] На выбарах 2020 году канкураваў з рэспубліканцам Дэйвідам Пэрд’ю,[12] якога Осаф перамог у другім туры 5 студзеня 2021 году.[13][14] Перамога Осафа і Рафаэля Ўорнака на выбарах у Сэнат ЗША вярнула Дэмакратычнай партыі кантроль над верхняй палатай Кангрэсу.[15]

Джон Осаф
Дата нараджэньня 16 лютага 1987(1987-02-16)[1][2] (37 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, кінапрадусар, журналіст-рассьледавальнік, генэральны выканаўчы дырэктар
Сайт ossoff.senate.gov (анг.)

У 2017 годзе Осаф быў кандыдатам на пасаду чальца Палаты прадстаўнікоў ад шостай выбарнай акругі Джорджыі. Ён атрымаў большасьць галасоў у першым туры, аднак прайграў у другім, набраўшы 48,2% супраць 51,8% у рэспубліканкі Карэн Гэндал.[16][17][18]

Крыніцы рэдагаваць