Дацкая пратока

пратока паміж Грэнляндыяй і Ісьляндыяй

Да́цкая прато́ка (па-дацку: Danmarksstrædet) — пратока паміж астравамі Грэнляндыя і Ісьляндыя. Злучае Грэнляндзкае мора з Атлянтычным акіянам. Шырыня каля 260 км. Найменшая глыбіня на фарватары 227 м. Уздоўж берагоў Ісьляндыі, з поўдня на поўнач праходзіць галіна цёплай плыні Ірмінгера. Уздоўж берагоў Грэнляндыі з поўначы на поўдзень праходзіць Усходне-Грэнляндзкая плынь, якая круглы год нясе ільды.

Дацкая пратока
(па-дацку: Danmarksstrædet), або (па-ісьляндзку: Grænlandssund)
Грэнляндыя і пратока.
Краіны на ўзьбярэжжы Данія,
Ісьляндыя
Падзяляе Грэнляндыя, Ісьляндыя
Шырыня 290
Даўжыня 480
Найбольшая глыбіня 191

Глядзіце таксама

рэдагаваць