Даніела Гантухава
Даніе́ла Га́нтухава (па-славацку: Daniela Hantuchová, прамаўляецца [danɪjɛla ˈɦantuxɔva]; нарадзілася 23 красавіка 1983 году) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафэсійных турнірах з 1999 року. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Ўэлз Мастэрз, перамогшы ў фінале Мартыну Гінгіс і стаўшыся пераможцам з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым року Даніела дайшла да чвэрцьфіналаў Ўімбэлданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках году трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славаччыны Гантухава стала пераможцай Кубку фэдэрацыі.
Даніела Гантухава | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Пражывае ў | Монтэ-Карлё |
Нарадзілася |
23 красавіка 1983 (41 год) Попрад, Чэхаславаччына |
Рост | 181 |
Вага | 62 |
Пачатак кар’еры | 1999 |
Канец кар’еры | 6 ліпеня 2017 |
Працоўная рука | правая |
Прызавыя грошы | $8 813 322 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 504—331 |
Тытулаў | 6 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | № 5 (27 студзеня 2003) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | 1/2 (2008) |
Францыя | 4 круг (2002, 2006, 2010, 2011) |
Ўімбэлдан | 1/4 (2002) |
ЗША | 1/4 (2002, 2013) |
Асноўныя турніры | |
WTA | група (2002, 2007) |
Алімпіяда | 3 круг (2012) |
Парны разрад | |
Матчаў | 260—196 |
Тытулаў | 9 WTA, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | № 5 (26 жніўня 2002) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | фінал (2002, 2009) |
Францыя | фінал (2006) |
Ўімбэлдан | 1/4 (2005) |
ЗША | 1/2 (2011) |
Даніела Гантухава ў Вікісховішчы |
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Найвышэйшай пазыцыі ў рэйтынгу — пятае — Даніела Гантухава дасягнула ў студзені 2003 року пасьля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Ўэлз Мастэрз (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца ейным найлепшым дасягненьнем у турнірах Вялікага шлема.
Гантухава — найбольш пасьпяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасьля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі(en), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[1][2].
Даніела таксама пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам зь Леашам Фрыдлем перамагла на Ўімбэлдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлему ў зьмяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 року яна дайшла да фіналу Ўімбэлданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчас Вікарыё, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).
За апошні год Даніела Гантухова праз траўмы скацілася з 17 пазыцыі (2012) да 48-й. Ейным трэнэрам зьяўляецца былы гішпанскі тэнісіст Эдуарда Нікаляс[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Official WTA profile of Hantuchová Праверана 10 April 2009 г.
- ^ WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
- ^ Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic Wimbledon.com Праверана 1 September 2013 г.