Дамінік Марчук

польскі футбаліст

Дамі́нік Ма́рчук (па-польску: Dominik Marczuk; нар. 1 лістапада 2003 году) — польскі футбаліст, ўінгер клюбу «Ягелёнія».

Дамінік Марчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лістапада 2003(2003-11-01) (20 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ягелёнія
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2023
2023—
Падляшша
Сталь Рэшаў
Ягелёнія
19 (0)
60 (5)
34 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі лэнчнаўскага «Гурніка», аднак прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Падляшша» ў веку 16 гадоў. Гулец ужо хутка быў займажаны клюбам «Сталь» ў Рэшава, далучыўшыся да гэтага клюбу Другой лігі ў 2020 годзе. У новай камандзе атрымаў ключавую ролю, дапамогшы клюбу ўзьняцца ў Першую лігу[1][2][3]. Улетку 2023 году як вольны агент прыяднаўся да «Ягелёніі», склаўшы трохгадовы кантракт[4].

Запачаткаваў выступы ў Экстраклясе ў матчы першага туру супраць «Ракава». Агулам футбаліст уражлівы старт у матчах чэмпіянату, уключаючы хет-трык з галявых перадачаў у хатняй пераможнай сустрэчы зь лікам 3:2 супраць «Радомяка» 17 верасьня 2023 году[5], у выніку чаго Марчук быў абраны футбалістам туру[6]. Футбаліст згуляў ува ўсіх 34 матчах лігі цягам сэзону 2023—2024 гадоў, забіўшы шэсьць галоў і зрабіўшы дзесяць галявых перадачаў, а ягоная каманда ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам краіны. Па заканчэньні сэзону быў прызнаны найлепшым маладым гульцом сэзону[7].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ягелёнія»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць