Дамуль (Дамель, Дамэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Damulo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Dammo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дамель, Дамэль
Вытворныя формы Данкель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дамуль»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дамула або Даміла (Damulo, Damilo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дам- (там-) паходзіць ад асновы -данк- (-танк-)[3].

У Прусіі бытавала імя Dammo[a] (1299 і 1305 гады)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: именье мое Мацкишки… людми тяглыми… а Дамел, Якел а Вителъ Довшовичи, служба (12 красавіка 1557 году)[5]; Damel Jan (1 верасьня 1840 году)[6].

Носьбіты

рэдагаваць

Дамулевічы (Damulewicz) — прыгонныя зь вёскі Скайстэраў Віленскага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Dammo[2]
  1. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 10.
  2. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 400, 989.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30—31.
  4. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
  5. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43 (1523—1560 гг.). — Менск, 2003. С. 85.
  6. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 69.
  7. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 731.