Дамовы пра перасяленьне між Польшчай і СССР
Дамо́вы пра перасяле́ньне — агульная назва трох міжнародных дамоваў, падпісаных у 1944 року Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня (ПКНВ) з трыма савецкімі рэспублікамі: Беларускай, Украінскай і Летувіскай. Паводле дамоваў адбывалася прымусовае перасяленьне асобаў польскай і жыдоўскай нацыянальнасьцей і грамадзянаў Польшчы з усходніх тэрыторыяў міжваеннай Польшчы, якія пасьля II сусьветнай вайны ўвайшлі ў склад СССР. Зь іншага боку, беларусы, летувісы ды ўкраінцы былі пераселеныя з Польшчы ў адпаведныя савецкія рэспублікі.
Дамовы сталі наступствам падпісаньня ў Маскве 27 ліпеня 1944 року «Пагадненьня паміж ПКНВ і ўрадам СССР» пра польска-савецкую граніцу[1]. Юрыдычна перасяленьне (у дакумэнтах названае «рэпатрыяцыяй» ці «эвакуацыяй») было дабравольным, аднак на справе перасяленцы маглі забраць з сабой адзеньне, абутак, бялізну, пасьцель, еміну, побытавыя прыборы, інвэнтар, але мусілі пакінуць гатоўку, грошы, золата і каштоўнасьці, творы мастацтва, траспартныя сродкі, мэблю.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Вялікі 2004. С. 36.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікі А. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення. 1944—1946. — Мн.: НАРБ, 2004. — 230 с. — ISBN 985-435-915-8
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |