Аўген Іванавіч Жыхар — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Сябра «СБМ», «БНП» і «Чорнага ката». Камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.

Аўген Жыхар

лац. Aŭhien Žychar
Род дзейнасьці Камандзір апошняга атраду «Чорнага ката»
Дата нараджэньня 1925
Месца нараджэньня вёска Парыж, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 11 студзеня 1955
Месца сьмерці хутар за 7 кілямэтраў ад Паставаў, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай сэмінарыі. Настаўнік паводле адукацыі. У 1944 годзе ўступіў у патаемную Беларускую незалежніцкую партыю. У час акупацыі Беларусі трапіў у «Дальвіц», дзе прайшоў поўны курс навучаньня. Потым пасьля расфармаваньня батальёну пад сваім прозьвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе.

Пасьля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся забойствамі міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў. Тольку ў 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй Міхала Вітушкі, і яго атрад быў вылучаны ў асобную баявую адзінку арганізацыі. З 1952 па сьнежань 1954 ягоны атрад быў адзіным прадстаўніком «Чорнага ката» ў Беларусі. Большасьць байцоў загінула ў лістападзе — сьнежні 1954 у баях з войскамі МГБ астаткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу. Органы дзяржаўнай бясьпекі СССР працавіта шукалі Жыхара. 11 студзеня 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кілямэтраў ад Паставаў. Аўген адмовіўся здацца і пачаў бой з МГБшнікамі. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам. Куля патрапіла ў твар і моцна яго зьнявечыла[1].

  1. ^ Аўген Жыхар // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць