Давід Дыёп (па-француску: David Diop; нар. 24 лютага 1966 году, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік і акадэмік, спэцыяліст па літаратуры XVIII стагодзьдзя. Узнагароджаны Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў у 2018 годзе і Міжнароднай Букераўскай прэміяй у 2021 годзе за раман «Уначы ўся кроў — чорная».[2]

Давід Дыёп
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 лютага 1966(1966-02-24) (58 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца, дацэнт, літаратар
Мова француская мова[1]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і францужанкі і сэнэгальца[3][4]. Зь пяцігадовага веку жыў у Дакары, правёўшы большую частку дзяцінства ў Сэнэгале. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы, у 18 гадоў вярнуўся навучацца ў Францыю[5][6]. Дыёп атрымаў доктарскую ступень у ўнівэрсытэце Сарбоны за дасьледаваньні францускай літаратуры XVIII стагодзьдзя[7].

У кастрычніку 2021 году выйшла кніга Давіда Дыёпа «Брама беззваротнага падарожжа» (франц. La Porte du voyage sans retour).

  1. ^ Diop, David // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Объявлен лауреат Международного «Букера». Национальная библиотека Беларуси.
  3. ^ Tirailleurs Sénégalais, Savagery, and War Trauma in At Night All Blood is Black by David Diop 2021-02-26 г.
  4. ^ David Diop wins International Booker for 'frightening' At Night All Blood Is Black // Guardian News Media2 June 2021 г. Праверана 4 June 2021 г.
  5. ^ He Is Senegalese and French, With Nothing to Reconcile 30 May 2021 г. Праверана 4 June 2021 г.
  6. ^ David Diop (анг.). French Embassy in the United States.
  7. ^ David Diop Праверана 6 чэрвеня 2021 г. Архіўная копія ад 8 кастрычніка 2019 г.