Гінкга двухлопасьцевы

Гінкга двухлопасьцевы (Ginkgo biloba) — двухдомнае хвойнае дрэва сямейства гінкгавых. Рэліктавая расьліна.

Гінкга двухлопасьцевы
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
ГрупаСудзінкавыя расьліны (Tracheophyta)
АддзелНасенныя (Spermatophyta)
ПададдзелГоланасенныя (Gymnospermae)
КлясаГінкгавыя (Ginkgoopsida)
АтрадГінкгавыя (Ginkgoales)
СямействаГінкгавыя (Ginkgoaceae)
РодГінкга (Ginkgo)
ВідГінкга двухлопасьцевы
Бінамінальная намэнклятура
Ginkgo biloba L., 1771

Вышыня да 30—40 м. Крона сьветлая, пірамідальная. Лісьце чараньковае, з паўкруглай пласьцінкай і характэрным жылкаваньнем, ападае на зіму. Семя вялікае, зь мясістай вонкавай і цьвёрдай унутранай абалонкай.

Радзіма — Паўднёвы Кітай, Японія. На Беларусі гінкга ёсьць у Гомелі, Кобрыні.

Сьветлалюбнае, дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчваньня ў садах і парках.

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Christopher J. Earle (ed.) Ginkgo biloba (анг.). The Gymnosperm Database. Праверана 26.01.2019 г.