Гімн заходу сонца на моры

«Гімн заходу сонца на моры» (па-польску: Hymn o zachodzie słońca na morzu) — верш Юльюша Славацкага, напісаны 19 кастрычніка 1836 году недалёка ад Александрыі. Лірычны твор мае інцыпіт «Смутна мне, Божа!» (польск. Smutno mi, Boże!), які паўплываў на назву раньняга верша Янкі Купалы «Smutna mnie, Bože» зь яго другога зборніка «Huślar». Гэта адзін з найвядомейшы польскіх вершаў.

Гімн заходу сонца на моры
па-польску: Hymn o zachodzie słońca na morzu
Жанр: верш
Аўтар: Юльюш Славацкі
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 19 кастрычніка 1836
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Гэты гімн — размова з Богам, у якім прысутнічаюць матывы бясконцасьці сусьвету і боскага ўхваленьня. Верш утрымлівае паняцьце чалавека ў рамантычным разуменьні, то бок пілігрыма, які туляецца, самотнага і недаўгавечнага. Верш складаецца з 8 сэкстынаў і рэфрэна («Смутна мне, Божа!»). Утрымлівае элегічныя элемэнты. Аўтар паменшыў тыпова гімнавую дыстанцыю паміж суб’ектам і адрасатам, верш зьяўляецца ў пэўным родзе асабістай скаргаю.

Гімн меў уплыў на пазьнейшую паэзію Яна Каспровіча, Марыі Канапніцкай, Антонія Слонімскага, Цыпрыяна Каміля Норвіда, Віктора Гамуліцкага, Карнэля Ўэйскага, Казімера Тэтмаэра. Перакладзены на італьянскую, ангельскую, вугорскую, фінскую, францускую, баўгарскую, сэрбскую, харвацкую, швэдзкую, чэскую, габрэйскую і расейскую мовы.

На беларускую мову верш («Гімн») пераклалі Гальяш Леўчык і Язэп Семяжон (1959).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • «Hymn o zachodzie słońca na morzu» на сэрвісе Wolne Lektury  (пол.)