Гільменд (правінцыя)

Гільменд — правінцыя на поўдні Аўганістану ля пакістанскай мяжы. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Кандагар, а на паўночным усходзе з Урузган. Асноўнае насельніцтва — пуштуны. У ходзе контртэрарыстычнай апэрацыі ў Аўганістане тут разгарнуліся найбольш жорсткія баі з талібамі.

Правінцыя Гільменд на карце Афганістана

Правінцыя Гільменд зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам опіюму.

Як паведамляецца ў штогадовым дакладзе аб вытворчасьці опіюмнага маку ў Аўганістане Камітэта ААН па наркотыках (UNODC) за 2007 год, плошча пасадак опіюмнага маку ў правінцыі склала 103 тыс. га.

Commons-logo.svg Гільменд (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў