Кандагар (правінцыя)
Кандагар (пушту: کندھار) — адна з трыццаці чатырох правінцыяў Аўганістану. Разьмешчана ў паўднёвым Аўганістане, паміж правінцыямі Гільменд, Урузган і Забуль. Адміністрацыйны цэнтар — горад Кандагар. Тэрыторыя — 54 022 км² з насельніцтвам амаль 890 000 чал., больш за 300 000 зь якіх пражываюць у горадзе Кандагары. Асноўнае насельніцтва — пуштуны.
Кандагар | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | аўганская правінцыя[d] і геаграфічнае разьмяшчэньне[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кандагар |
Афіцыйныя мовы | пушту |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 1216 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+4:30 |
Код ISO 3166-2 | AF-KAN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьБольшую частку правінцыі займае Баквійская пустыня. Вакол гораду Кандагару разьмешчаны аазіс, дзе расьце шаўковіца і кіпарысы.