Гэнрык Пантопідан
Гэ́нрык Панто́підан (па-дацку: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменьнік-раманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісаньне сучаснага жыцьця Даніі».
Гэнрык Пантопідан | |
па-дацку: Henrik Pontoppidan | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 ліпеня 1857 Фрэдэрысія, Данія, Каралеўства Даніі[1][2] |
Памёр | 21 жніўня 1943 (86 гадоў) Капэнгаген, Каралеўства Даніі[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жанр | проза |
Мова | дацкая |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1917) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Гэнрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютляндзкай паўвысьпе ў шматдзетнай сям’і. Калі Гэнрыку было шэсьць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютляндыі, у горад Рандэрс. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у Капэнгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ў Фрэрсьлеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Мэце Мары Гансэн, маладой сялянцы, зь якой ён пазнаёміўся падчас выкладаньня, пасьля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у тыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцьця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бязьдзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943 году ў Капэнгагене.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Понтоппидан Хенрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Winge M., Michaëlis B. T. Forfatternes Danmark — 1 — Politikens Forlag, 2003. — С. 66. — 233 с. — ISBN 87-567-6760-9
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэнрык Пантопідан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў