Хэльская пярэспа (па-польску: Mierzeja Helska; па-кашубску: Hélskô Sztremlëzna; па-нямецку: Halbinsel Hela або Putziger Nehrung) — разьмешчаная па ўзьбярэжжу Балтыйскага мора пясчаная пярэспа. Даўжыня пярэспы складае 35 км, шырыня ад трохсот мэтраў да трох кілямэтраў. Хэльская пярэспа аддзяляе Пуцкі заліў (заходняя частка Гданьскай бухты) ад Балтыйскага мора.

Выгляд Хэльскай пярэспы з космасу

Адміністрацыйны статус і населеныя пункты

рэдагаваць

У адміністрацыйным пляне пярэспа ўваходзіць у склад Пуцкага павету Паморскага ваяводзтва Польшчы.

На крайнім пункце пярэспы разьмешчаны горад Хэль, які зьяўляецца папулярным курортам. Таксама на Хэльскай пярэсьпе знаходзяцца гарады Ястарня, Уладыславава і некалькі невялікіх мястэчак і вёсак.

Гісторыя

рэдагаваць

Пасьля Першай сусьветнай вайны Хэльская пярэспа ўвайшла ў склад Польшчы. Усьведамляючы значнае стратэгічнае значэньне пярэспы, палякі ператварылі яе ва ўмацаваны раён. 1 верасьня 1939 году войскі нацысцкай Нямеччыны атакавалі польскія ўмацаваньні на пярэсьпе. Абарона Хэльской пярэспы стала адной зь першых бітваў Другой сусьветнай вайны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць