Гута Пеняцка
Гута Пеняцка (па-ўкраінску: Гута Пеняцька; па-польску: Huta Pieniacka) — апусьцелая вёска ў Золачаўскім раёне Львоўскай вобласьці Ўкраіны.
Гута Пеняцка | |
укр. Гута Пеняцька | |
Памятнік замардаваным польскім жыхарам вёскі | |
Першыя згадкі: | 1786 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Львоўская |
Раён: | Золачаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Нумарны знак: | BC, НС / 14 |
Геаграфічныя каардынаты: | 49°54′7.2″ пн. ш. 25°5′56.4″ у. д. / 49.902° пн. ш. 25.099° у. д.Каардынаты: 49°54′7.2″ пн. ш. 25°5′56.4″ у. д. / 49.902° пн. ш. 25.099° у. д. |
± Гута Пеняцка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1918—1919 гадох вёска знаходзілася на тэрыторыі ЗУНР, у 1919—1939 — Польшчы (ад 1920 году ў складзе Тарнопальскага ваяводзтва), пасьля савецкай агрэсіі 1939 году ўвайшла ў склад Украінскай ССР.
У пачатку 1944 году ў ваколіцах Гуты Пеняцкай дзейнічалі савецкія партызанскія аддзелы, якім аказвала падтрымку мясцовае насельніцтва і да якіх была прыцягнутая частка мясцовых палякаў.
Гісторык Андрэй Баляноўскі выявіў у архіве новых актаў у Варшаве арыгінальнае паведамленьне міністра польскага эміграцыйнага ўраду ў Лёндане В. Баначака, у якім выразна пазначана: «24 лютага 1944 падразьдзяленьне нямецкай тайнай палявой паліцыі прайшло паблізу Гуты Пеняцкай, і мясцовае насельніцтва, лічачы, што гэта ўкраінскі атрад, пачало абстрэльваць падразьдзяленьне. У выніку былі забітыя 6—8 немцаў. 28 лютага карныя падразьдзяленьні таемнай палявой паліцыі ўварваліся ў Гуту Пеняцкую і цалкам зьнішчылі вёску, каля 500 чалавек забіўшы»[1].
28 лютага 1944 году ў гэтым сяле гітлераўскія войскі зьнішчылі ўсе 172 дамы і забілі ўсіх жыхароў (па розных ацэнках ад 500 да 800 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей)[2].
У 65-ю гадавіну гэтага масавага забойства прайшла ўрачыстасьць, у якой удзельнічалі прэзыдэнты: Лех Качынскі і Віктар Юшчанка.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГута Пеняцка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гута Пеняцька: нацистський слід польської трагедії 1944 року
- «Śledztwo ws. mordu w Hucie Pieniackiej», informacje rzecznika IPN-u Andrzeja Arsyniuka, PAP, Gazeta Prawna, 28 luty 2009 (пол.)
- Pojednanie pod Lwowem, Gazeta Wyborcza z dnia 2 marca 2009 roku, s. 10 (пол.)
- Польсько-українські стосунки в 1942—1947 роках у документах УПА