Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2015

Апошні каментар: 12 лістапада 2015, ад удзельніка Red Winged Duck у тэме Галава места
Архівы

Global sysops were obviously watching the recent rubbish added to that talk page, and it came from the same /24 as last time, so may wish to review edits from 185.30.88.0/24 and possibly impose an anonymous edits only block. Billinghurst (гутаркі) 16:53, 2 студзеня 2015 (FET) (steward)

Пакт Молатава — Рыбэнтропа

рэдагаваць

А што, спадар не бачыць, што файл File:MolotovRibbentropStalin.jpg не мае дачынення да Пакту Молатава-Рыбентропа?--Ejensyd (гутаркі) 23:10, 17 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Абгрунтуйце, чаму вы лічыце, што ня мае? У гэты дзень, што на фота, было падпісанае дадатковае пагадненьне да пакту Молатава — Рыбэнтропа. І замест таго, каб дадаваць ангельскамоўныя камэнтары ў артыкул, варта ўсяго толькі абмеркаваць на старонцы гутарак. --Red_Winged_Duck 23:40, 17 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
У артыкуле фотаздымак придписана: Молатаў падписвае пакт (маецца на ўвазе - Молатава-Рыбентропа). На самай справе ён падпісвае Дагавор аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй 28 верасня, а не 23 Жнівень 1939 --Ejensyd (гутаркі) 00:11, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Дадатковае пагадненьне да пакту таксама зьяўляецца часткай пакту, тут няма ніякай праблемы. Зрэшты, падправіў апісаньне. --Red_Winged_Duck 00:48, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Сакрэтны пратакол да Пакту Молатава-Рыбентропа быў падпісаны ў ноч з 23 на 24 жніўня 1939 года. 28 верасня 1939 года быў падпісаны Дагавор аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй, а таксама адзін канфідэнцыйны і два сакрэтных дадатковых пратакола да гэтага ж дагавору.--Ejensyd (гутаркі) 13:38, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Падавайце крыніцы, тады і будзем карэктаваць артыкул у адпаведнасьці зь імі. --Red_Winged_Duck 13:41, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Deutsch: Abschluss der Deutsch-Sowjetischer Grenz- und Freundschaftsvertrages am 28. September 1939. Von links nach rechts: Hintergrund: Richard Schulze-Kossens (Ribbentrops Adjutant), Boris Schaposchnikow (Generalstabschef der Roten Armee), Joachim von Ribbentrop, Josef Stalin, Vladimir Pavlov (sowjetischer Übersetzer); Vordergrund: Gustav Hilger (deutscher Übersetzer) und Wjatscheslaw Molotow
English: Soviet Foreign Minister Vyacheslav Molotov signs the German–Soviet Treaty of Friendship in Moscow, September 28, 1939; behind him are Richard Schulze-Kossens (Ribbentrop's adjutant), Boris Shaposhnikov (Generalstabschef der Roten Armee), Joachim von Ribbentrop, Joseph Stalin, Vladimir Pavlov (Soviet translator). Alexey Shkvarzev (Soviet ambassador in Berlin), stands next to Molotov.[1] [2]--Ejensyd (гутаркі) 17:31, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Вашая інфармацыя толькі пацьвярджае тое, што напісана ў артыкуле. 28 верасьня быў падпісаны ў тым ліку і такі дакумэнт, які зьяўляецца часткай пакту: ru:s:Секретный дополнительный протокол к Договору о ненападении между Германией и СССР. Я ня бачу праблемы ў той інфармацыі, што ёсьць цяпер у артыкуле, таму калі вы яшчэ хочаце нешта зьмяніць, пішыце на старонцы абмеркаваньня артыкула. --Red_Winged_Duck 18:08, 18 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Бачу, што Вы не жадаеце чытаць тое, што я Вам пішу. Тады можа прачытаеце кнігу, вырабленую на заказ ЦК КПСС, дзе ёсць і фатаграфіі, якія тычацца падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа, ўзятыя з Бундесархива: Фляйшхауэр Ингеборг. Пакт. Гитлер, Сталин и инициатива германской дипломатии. 1938—1939: Пер. с нем./ Вступ. сл. Фалина В.М., Предисл. Безыменского Л.А.— М.: Прогресс, 1990.— 480 с.--Ejensyd (гутаркі) 20:00, 19 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Я бачу, што гэта якраз вы не чытаеце, што вам пішуць і чаму здымак мае ўсе падставы застацца ў артыкуле, таму, калі ў вас ёсьць яшчэ нейкія аргумэнты, пішыце іх, калі ласка, у абмеркаваньне артыкула. --Red_Winged_Duck 23:26, 19 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Ці не паглядзелі б Вы, спадар, артыкул у нямецкай і ангельскай Wiki?--Ejensyd (гутаркі) 02:19, 29 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Паглядзеў, яны яшчэ раз пацьвердзілі, што пагадненьні ад 28 верасьня 1939 году таксама зьяўляюцца часткай пакту, а больш дакладна яго працягам. --Red_Winged_Duck 10:35, 29 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Карсакавічы

рэдагаваць

Па-першае, Карсакавіцкі сельсавет скасаваны, па другое, у артыкуле Карсакавічы пазначаныя зьвесткі пра насельніцтва па стане на 2010 год [3]. Адкуль яны ўзятыя? --195.50.31.213 02:07, 22 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Па-першае, будзьце рашучымі, тым больш, пра гэта напісана ў самім артыкуле. Па-другое, зьвесткі насельніцтва ўзятыя з сайту maps.by, глядзіце абмеркаваньне, яны супадаюць зь зьвесткамі перапісу 2009 году. --Red_Winged_Duck 10:31, 22 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Invitation to Medical Translation

рэдагаваць

Medical Translation Project

 
Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Пераходы-2015

рэдагаваць

Ці будзе абнаўляцца табліца пераходаў беларускай вышэйшай лігі? Кожны год сачу за гэтымі сьпісамі. --Dymitr 00:52, 30 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Так, усё будзе, як толькі крыху болей часу зьявіцца. Спасылкі я зьбіраю, так што пытаньне толькі ўнесьці ў табліцу. Ніхто міма не праскочыць. :) --Red_Winged_Duck 00:54, 30 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Мядзел і Кабыльнік

рэдагаваць

Вітаю. У артыкулах Мядзел і Кабыльнік адбываецца нейкае пекла. Ананім дадае незразумела што, зьвязацца зь ім таксама немагчыма. Можа быць абараніць старонкі? Я ня ведаю, як у такой сытуацыі больш слушна паступіць.--Liashko (гутаркі) 23:26, 4 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Так, мяркую можна абараніць ад ананімаў для пачатку, магчыма, тады атрымаецца прыйсьці да дыялёгу, бо сапраўды немагчыма прывесьці тыя зьмены да нармальнага выгляду. --Red_Winged_Duck 23:48, 4 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Міхаіл Жызьнеўскі

рэдагаваць

Дарэчы, ужо надышоў час вяртаць Міхаіла Жызьнеўскага, аднак я не знайшоў, куды падаваць запыт на аднаўленьне, каб наноў не пісАць. Ці дастаткова сюды зьвярнуцца? -- Renessaince 22:19, 8 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Гэтым разам дастаткова, а на будучыню можна карыстацца Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, балазе такіх запытаў у нас няшмат. --Red_Winged_Duck 11:43, 9 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Бот

рэдагаваць

Вітаю. Хачу стварыць бот-акаўнт для працы з AWB, каб не засьмечваць апошнія зьмены. Што для гэтага трэ’ зрабіць? Я паглядзеў, сам я не магу надаваць сьцягі ўдзельнікам. Трэба мне даваць запыт на атрыманьня сьцяга?--Liashko (гутаркі) 18:22, 16 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Я змагу выдаць сьцяг робата. Варта дадаць запыт зь невялікім апісаньнем, каб засталося для гісторыі ды правесьці невялікі тэст зь некалькіх правак, каб было бачна, што ўсё ідзе добра. --Red_Winged_Duck 00:15, 17 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Дадаў запыт--Liashko (гутаркі) 21:28, 18 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Варта зрабіць дзясятак правак бязь сьцягу з рахунку робата, каб было бачна, што ўсё ідзе нармальна. --Red_Winged_Duck 21:32, 18 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Зрабіў колькі рэдагаваньняў. Але там ня можа ісьці нешта няправільна, бо гэта ж усё рукамі выпраўляецца/правяраецца, ручное кіраваньне.--Liashko (гутаркі) 20:30, 19 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Катэгорыі

рэдагаваць

Вітаю. Дзякуй за вашыя рэдагаваньні артыкулаў у футбольные тэматыцы. Было бы цудоўна калі вы бы прастаўлялі катэгорыі кшталту Катэгорыя:Гульцы ФК «Нейкі-клюб» у старонкі зь беларускімі футбалістамі, бо зараз яны не ва ўсіх артыкулах. --Dymitr 22:54, 3 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Мне неяк заўсёды не падабалася гэта канструкцыя з «ФК» і ўвесь час думаю, як ад яе пазбавіцца. На цяперашні момант у мяне ёсьць ідэя для падобных назваў: Катэгорыя:Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў, Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Дынама» Менск. Што думаеце? --Red_Winged_Duck 22:59, 3 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Неяк ужо звыкла для мяне Катэгорыя:Гульцы ФК «Дынама» Менск, але ніякай катэгарычнасьці з майго боку няма. --Dymitr 23:03, 3 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Фактычна слова «гульцы» мы замяняем на «футбалісты», што дае магчымасьць пазбавіцца ад абрэвіятуры, ды ня надта расьцягвае назву катэгорыі. Я бы прапанаваў, калі ніхто ня выкажа ніякіх заўвагаў, дадаць гэта ў пагадненьні па назвах і ў далейшым карыстацца такой канструкцыяй, а старыя катэгорыі перанясем з часам робатам. --Red_Winged_Duck 23:06, 3 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Так, можна зрабіць галасаваньне. --Dymitr 23:11, 3 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Мяркую, што галасаваньне ня будзе патрэбнае, калі ня будзе нейкіх істотных заўвагаў. Сфармуляваў ідэю тут, праз тыдзень па завяршэньні гэтага абмеркаваньня, калі будзе кансэнсус, можна будзе дадаць у пагадненьні. --Red_Winged_Duck 15:19, 4 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Блогі

рэдагаваць

Па-першае, напішы дзе-небудзь, ці зьяўляюцца блогі аўтарытэтнымі крыніцамі. Па-другое, я знайшоў яшчэ адну крыніцу, у якой сказана, што Гніламёдава запрасілі ў выдавецтва «Галіяфы» галоўным рэдактарам. --217.21.43.64 16:49, 21 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

ВікіВясна

рэдагаваць

Вітаю. Тэкст для ўстаўкі на MediaWiki:Sitenotice: Запрашаем узяць удзел у міжнародным конкурсе «[[ВП:ВікіВясна|ВікіВясна-2015]]», прысьвечаны рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы! Дзякуй, Renessaince 09:51, 23 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Чэмпіянат Беларусі па футболе

рэдагаваць

У сувязі са стратам чарговага розыгрышу чэмпіянату Беларусі, быў бы удзячны ў супрацы па паляпшэньню, аднаўленьню зьвестак па клюбах, футбалістах, трэнэрах. Бачыў вашую актыўнасьць па абнаўленьню складоў некаторых камандаў, але пакуль ня ўсе зь іх абноўлены. --Dymitr 17:55, 17 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Пляную вярнуцца да актыўнага рэдагаваньня гэтых артыкулаў у выходныя, у першую чаргу пляную абнавіць усе склады і зьвесткі пра пераходы гульцоў. Дзякуй таксама і за ваш унёсак, разам весялей. :) --Red_Winged_Duck 21:10, 17 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Шаблён:Мястэчка

рэдагаваць

Прапаную дапоўніць шаблён Населены пункт парамэтрамі з шаблёну Мястэчка, а сам шаблён «Мястэчка» зрабіць перанакіраваньнем на шаблён Населены пункт. --80.94.174.135 12:14, 7 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

{{Населены пункт}} працуе інакш, чым {{Мястэчка}}, таму простым перанакіраваньнем тут не абыйсьціся, варта шаблён замяняць, тым больш, для пэўных краінаў ужо існуюць спэцыфічныя шаблёны, кшталту {{Населены пункт/Беларусь}}. Якіх парамэтраў на ваш погляд не хапае? --Red_Winged_Duck 12:42, 7 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вось парамэтры шаблёну Мястэчка:
|Колер=
|Commons=
|Адміністрацыйная адзінка=
|Адміністрацыйная адзінка2=
|Адміністрацыйная адзінка3=
|Апісаньне выявы=
|Арыгінальная назва=
|Аўтамабільны код=
|Былая назва=
|Былыя назвы=
|Вобласьць=
|Водступ подпісу зьлева=
|Водступ подпісу на мапе=
|Вышыня=
|Выява=
|Гарадзкі савет=
|Герб=
|Гімн=
|Гміна=
|Год падліку насельніцтва=
|Год падліку этнічнага складу насельніцтва=
|Горад з=
|Даўгата=
|Даўгата градусаў=
|Даўгата паўшар'е=
|Даўгата сэкундаў=
|Даўгата хвілінаў=
|Заснаваны=
|Імя кіраўніка=
|Кіраўнік=
|Колькасьць двароў=
|Колькасьць насельніцтва=
|Краіна=
|Краіны=
|Летні час=
|Магдэбурскае права=
|Мэр=
|Мясцовая назва=
|Назва=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі2=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі3=
|Назва мапы=
|Назва ў родным склоне=
|Няпэўная назва=
|Пазыцыя подпісу на мапе=
|Пасялковы савет=
|Паштовы індэкс=
|Першыя згадкі=
|Плошча=
|Раён=
|Сайт=
|Сельсавет=
|Сельская рада=
|Сьцяг=
|Тэлефонны код=
|Часавы пас=
|Шчыльнасьць насельніцтва=
|Шырата=
|Шырата градусаў=
|Шырата сэкундаў=
|Шырата паўшар'е=
|Шырата хвілінаў=
|Шырыня гербу=
|Шырыня сьцяга=
|Этнічны склад насельніцтва=
Вось парамэтры шаблёну "Населены пункт":
|Commons=
|Альтэрнатыўная мапа=
|Апісаньне выявы=
|Аўтамабільны нумарны знак=
|Аўтамабільныя нумарныя знакі=
|Былая назва=
|Былыя назвы=
|Від адміністрацыйнай адзінкі 1=
|Від адміністрацыйнай адзінкі 2=
|Від адміністрацыйнай адзінкі 3=
|Водступ подпісу на мапе=
|Вышыня=
|Выява=
|Герб=
|Гімн=
|Год падліку дадатковага парамэтра насельніцтва=
|Год падліку колькасьці аглямэрацыі=
|Год падліку колькасьці=
|Год падліку нацыянальнага складу=
|Год падліку этнічнага складу=
|Дадатковы парамэтар насельніцтва=
|Дата заснаваньня=
|Даўгата градусаў=
|Даўгата паўшар’е=
|Даўгата сэкундаў=
|Даўгата хвілінаў=
|Значэньне дадатковага парамэтра насельніцтва=
|Кіраўнік=
|Код мовы назвы краіны=
|Колер=
|Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі=
|Колькасьць насельніцтва=
|Краіна=
|Крыніца колькасьці аглямэрацыі=
|Крыніца колькасьці насельніцтва=
|Крыніца плошчы=
|Летні час=
|Лічбавы клясыфікатар=
|Магдэбурскае права=
|Мясцовая назва=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі 1=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі 2=
|Назва адміністрацыйнай адзінкі 3=
|Назва аўтамабільнага нумарнога знаку=
|Назва аўтамабільных нумарных знакаў=
|Назва лічбавага клясыфікатару=
|Назва мапы=
|Назва мапы2=
|Назва на мове краіны=
|Назва ў родным склоне=
|Назва=
|Нацыянальны склад насельніцтва=
|Пазыцыя подпісу на мапе=
|Пасада кіраўніка=
|Паштовы індэкс=
|Паштовыя індэксы=
|Першыя згадкі=
|Плошча=
|Сайт=
|Статус з=
|Статус=
|Сьпіс тэлефонных кодаў=
|Сьцяг=
|Тэлефонны код=
|Тэндэнцыя колькасьці насельніцтва=
|Унутраны падзел=
|Часавы пас=
|Шырата градусаў=
|Шырата паўшар’е=
|Шырата сэкундаў=
|Шырата хвілінаў=
|Этнічны склад насельніцтва=
Адразу бачна, што каб аб'яднаць шаблёны, трэба у шаблён "Населены пункт" дадаць псэўданімы на наступныя парамэтры:
"Адміністрацыйная адзінка",
"Адміністрацыйная адзінка2",
"Адміністрацыйная адзінка3",
"Год падліку насельніцтва",
"Год падліку этнічнага складу насельніцтва",
"Заснаваны",
"Імя кіраўніка",
"Назва адміністрацыйнай адзінкі",
"Назва адміністрацыйнай адзінкі2",
"Назва адміністрацыйнай адзінкі3",
"Няпэўная назва",
дадаць новыя парамэтры
"Арыгінальная назва",
"Вобласьць",
"Водступ подпісу зьлева",
"Гарадзкі савет",
"Гміна",
"Горад з",
"Даўгата",
"Колькасьць двароў",
"Мэр",
"Пасялковы савет",
"Раён",
"Сельсавет",
"Сельская рада",
"Шчыльнасьць насельніцтва",
"Шырата",
"Шырата паўшар'е",
"Шырыня гербу" ды
"Шырыня сьцяга".
Калі не так, то трэба зарадзіць бота, каб ён аўтаматычна зьмяніў шаблён замест таго, каь усё рабіць уручную. Шаблён "Мястэчка" ўваходзіць у некалькі тысяч артыкулаў. Калі рабіць усё рукамі, зойме некалькі месяцаў. --80.94.174.135 11:28, 12 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Ня мае сэнсу дадаваць такія парамэтры, як, напрыклад, «Шчыльнасьць насельніцтва», бо ён разьлічваецца аўтаматычна, такія парамэтры як «Гміна» або «Сельсавет» спэцыфічныя для пэўнай краіны і ўжо ёсьць у шаблёнах {{Населены пункт/Беларусь}} і {{Населены пункт/Польшча}}. Парамэтар «Няпэўная назва» наогул не патрэбны і г. д. Калі вы зробіце такога робата, усе будуць вам толькі ўдзячныя, адно што шаблён трэба замяняць ня проста на шаблён {{Населены пункт}}, а на шаблёны пэўных краінаў, для якіх яны ужо існуюць (сьпіс ёсьць тут: Шаблён:Населены пункт). --Red_Winged_Duck 12:14, 12 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Кембрыдж/ Кэмбрыдж

рэдагаваць

Спадар Duck! Ці Вы разумееце розьніцу паміж гукам [æ] і гукам [e]? Прачытайце правіла больш уважліва. --Maciej Chokma (гутаркі)

Ня варта рабіць пераносы без спасылак на аўтарытэтныя крыніцы, якія кажуць нам, што ніякага гуку [æ] там няма: [ˈkeɪmbrɪdʒ]. --Red_Winged_Duck 00:27, 8 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Зараз зразумеў. Тады ўжо мае быць "Кеймбрыдж"?. А пытаньне на засыпку. Як жа тады напісаць беларускай лацінкай слова "кераміка"? Няўжо ж kieramika? Нейкая выходзіць дрэнная бясконцасьць, не? --Maciej Chokma (гутаркі)

І якім бокам тут беларуская лацінка?--Liashko (гутаркі) 01:14, 8 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Проста цікава. Як трэ пісаць: kieramika ці keramika. Ці як трэба чытаць, што яшчэ больш цікава. Не магу знайсці крыніц на гэты конт. --Maciej Chokma (гутаркі)

Проста, калі мы чытаем, напрыклад, назву цыгарэт "Kent", як "Кент", выходзіць, што, напрыклад, слова "келіх" трэба пісаць, як "kelich"??? --Maciej Chokma (гутаркі)

На чымсці ж гэтае правіла павінна быць заснавана. І калі сувязь з лацінскай графікай відавочна прагледжваецца ў астатніх правілах Тарашкевіцы, дык тут нейкая белая пляма выходзіць. --Maciej Chokma (гутаркі)

Kieramika трэба пісаць. Але заканчвайце флудзіць.--Liashko (гутаркі) 13:17, 8 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Маскоўскае княства

рэдагаваць

Чаму вы ня хочаце мяне чуць?

рэдагаваць

Скажыце на ласку, чаму ў гэным праэкце так каверкаюцца словы? Я не разумею такое палітыкі. З якое-такое прычыны шырока вядомыя словы тут пішуцца хрэн ведае як?

Гэта такая спроба дабіць і без таго кволую беларускую мову, скурожыўшы яе ўшчэнт? Альбо што тады?

І чаму замест таго, каб даць нейкія ўцямныя тлумачэньні, вы моўчкі адкатваеце мае рэдагаваньні? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 46.216.37.54 (гутаркі · унёсак).

Калі ласка, азнаёмцеся з наступным спасылкамі: Беларускі клясычны правапіс, Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя, Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 23:51, 3 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Просьба

рэдагаваць

Прашу ўключыць аўтаматычнае абнаўленьне сьпісу новых артыкулаў - як у наркомаўце (be:Катэгорыя:Вікіпедыя:Спісы новых артыкулаў па тэмам), вось канкрэтны прыклад - be:Партал:Біялогія/Новыя артыкулы. Для гэтага я ўжо зрабіў "Шаблён:Новы артыкул"; пратэстуем на - "Партал:Украіна/Новыя артыкулы". З павагай --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 23:07, 6 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

У разьдзеле на наркамаўцы гэтая праца выконваецца робатамі, таму вам трэба зьвярнуцца да аўтараў падобных робатаў. --Red_Winged_Duck 23:39, 6 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Накіды

рэдагаваць

Калі ласка, вярніце маю рэдакцыю. Трэба рабіць камфортнай навігацыю для чытачоў і рэдактараў Вікіпэдыі (ўскладненьне пошуку - адбівае жаданне, памяншае лік бясплатных рэдактараў). Аналізуйце - я лягічна злучыў сфэры навук (гэта аналяг з іншых разьдзелаў лідэраў Вікіпэдыі). Трэба спрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі - тарашкевіца павінна стаць лідэрам над наркамаўкай, не трэба яе рабіць запушчанай і адсталай вузкімі поглядамі, толькі - маштабна. --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 10:26, 19 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Катэгорыі ня могуць адначасова ўключаць і уваходзіць у адную і тую ж катэгорыю. Гэта супярэчыць прынцыпу стварэньня катэгорыяў, калі, напрыклад, футбол зьяўляецца часткай спорту, то спорт не зьяўляецца часткай футболу. --Red_Winged_Duck 12:14, 19 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Катэгорыя

рэдагаваць

Лягічна было б злучыць у катэгорыю "Хрысьціянства" і шаблёны гэтай тэматыкі, для зручнай навігацыі. --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 15:59, 27 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Вікіпэдыя — праект для чытачоў, а не для рэдактараў. Усе службовыя старонкі знаходзяцца ў катэгорыях, якія пачынаюцца на Катэгорыя:Вікпэдыя:…, напрыклад, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны. Ня варта мяшаць у кучу катэгорыі для артыкулаў і службовыя катэгорыі. --Red_Winged_Duck 16:02, 27 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Рамкі

рэдагаваць

Прашу наладзіць - Шаблён:Cmbox ідэнтычны → uk:Шаблон:Cmbox, ru:Шаблон:Cmbox і г.д.. Не паказвае паведамленьні у рамцы: У uk:Шаблон:Cmbox - паказвае паведамленьне ў рамцы, але ў Шаблён:Cmbox - не паказвае. --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 13:39, 28 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Вы можаце карыстацца Шаблён:Паведамленьне. --Red_Winged_Duck 14:04, 28 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Вікіпэдыя:Партал vs Праект

рэдагаваць

Ці ёсьць якія-небудзь крытэры ў вікіпэдыі на тарашкевіцы, што мусіць быць на старонцы «Вікіпэдыя:Партал» і на старонцы «Праект»? У прыватнасьці, мяне цікавіць наяўнасьць блёку «Катэгорыі». Напрыклад, у балванцы для праекту ён ёсьць, але сёньня Вы выдалілі старонку Вікіпэдыя:Праект:Асобы/Катэгорыі. --Jarash (гутаркі) 19:19, 28 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Мяркую, што жорсткіх правілаў няма. Праекты — гэта месца для каардынацыі працы ўдзельнікаў па нейкай тэме, таму калі ёсьць патрэба ў сьпісе катэгорыяў, нішто не замінае яго туды дадаць. Але ж з улікам колькасьці актыўных удзельнікаў, ня ўпэўнены, што большасьць праектаў нам наогул патрэбная. Парталы — гэта ж агляд нейкай тэмы, якая асьветленая ў Вікіпэдыі, месца, дзе можна паглядзець, што існуе на тую ці іншую тэму. --Red_Winged_Duck 22:03, 28 верасьня 2015 (MSK)Адказаць

Статыстыка наведваньня

рэдагаваць

Вітаю. Пры націсканьні на статыстыку наведваньня перанакіроўвае на статыстыку be-x-old, якога больш няма. У той жа час, існуе вэрсія be-tarask. Як гэта выправіць?--Liashko (гутаркі) 00:30, 9 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Падправіў гаджэт. Можа спатрэбіцца пачысьціць кэш браўзэра або выключыць і ўключыць гаджэт. --Red_Winged_Duck 01:53, 9 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Чырвоныя спасылкі

рэдагаваць

Як Вы лічыце, ці варта вікіфікаваць спасылкі на артыкулы, якіх яшчэ няма? У прыватнасьці цікавіць магчымы артыкул пра Андрэя Дзьмітрыева. --Jarash (гутаркі) 12:30, 12 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Я мяркую, што варта ацэньваць прыкладна так, як ацэньваецца значнасьць асобаў для ўжо створаных артыкулаў, але жорсткіх правілаў быць ня можа, пакуль артыкул ня быў створаны. Калі ж артыкул быў створаны, а потым выдалены праз адсутнасьць значнасьці, вось тады чырвоная спасылкі варта выдаляць адназначна, пакуль ня будзе даведзеная значнасьць асобы і ня будзе адноўлены артыкул. Што пра Дзьмітрыева, то сама пасада кіраўніка штабу кандыдата ня шмат значыць, бо гэта збольшага тэхнічная пасада і калі асоба ня мае значнасьці ў іншых сфэрах, то выключна як кіраўнік штабу ня можа лічыцца значнай. --Red_Winged_Duck 13:51, 12 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Катэгорыі гандбалістаў

рэдагаваць

Пасьля гэтага, спадзяюся, і катэгорыі пераймянуеце? -- Renessaince 20:34, 16 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Вядома ж, пляную за выходныя скончыць. --Red_Winged_Duck 00:36, 17 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Спасылкі на гербы

рэдагаваць

Вітаю. У артыкуле Косава (горад) спасылка на артыкул пра герб у шаблёне-картцы вядзецца ў артыкул пра герб краіны Косава. Ці ёсьць нейкая магчымасьць іх разьвесьці?--Liashko (гутаркі) 23:59, 25 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

За спасылкі на сьцяг і герб адказвае парамэтар «Назва ў родным склоне». Падправіў яго ў артыкуле адпаведным чынам. --Red_Winged_Duck 00:48, 26 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Галава места

рэдагаваць

На ўкраінскай вікіпэдыі ёсьць "" Міський голова """ куды мне яго паставіць, бо там ёсьць дадзеныя пра мясцовую ўладу на Ўкраіне? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).

Дапаўняйце артыкул Мэр, бо гэта тое ж самае. --Red_Winged_Duck 17:41, 30 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць
як магу дапоўніць, калі выдаляюць усё!
якія крыніцы будуць задавальняць калі Рацыя і свабода й усё больш нічога няма! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).
Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 16:05, 12 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Red Winged Duck/2015»