Гутарка аднаго паляка з маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601

«Гутарка аднаго паляка з маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601» (па-польску: Rozmowa iednego Polaka z Moskwą na zamku Moskiewskim Anno 1601) — паэма Гальяша Пельгрымоўскага на польскай мове, выдатны твор палітычнай сатыры пачатку XVII ст. Перакладзена на беларускую мову Максімам Танкам. Мае выразныя драматургічныя элемэнты.

Напісана пасьля яго ўдзелу ў перамовах паслоў Рэчы Паспалітай з маскоўскімі баярамі ў 16001601 гадах.

Сюжэт рэдагаваць

Размова адбываецца ў пачатку 1601 году, калі афіцыйныя перамовы польска-літоўскай дэлегацыі з баярамі зайшлі ў тупік, а цар Барыс не прымаў паслоў з прычыны «хваробы пальца на назе». Паляка Івана цікавіць адно канкрэтнае пытаньне: калі маскоўскі ўладар нарэшце выздаравее і прыме паслоў? Хітрыя маскавіты не выдаюць «дзяржаўную таямніцу», спрытна пераводзячы размову на іншыя, больш агульныя тэмы. Ні на адно пытаньне Ігнат не адказвае канкрэтна, хваліць маскоўскія парадкі, улазіць у непатрэбныя багаслоўскія дыскусіі, не прыслухоўваецца да аргумэнтаў суразмоўцы, але ўвесь час заклікае яго да братэрскай любові. Няшчырасьць Ігната вынікае зь яго боязі быць пакараным за размову з іншаземцам, што адсылае да свабоды слова ў тагачаснай Масковіі. Аднак сустрэўшыся праз два тыдні з Іванам сам-насам, Ігнат адкрываецца перад суразмоўцам і прызнаецца, што маскоўскі валадар чакае прызнаньня яго ў якасьці цара ўсяе Русі.

Пераканаўшыся ў шчырасьці Івана, Ігнат досыць крытычна выказваецца пра свайго цара, адно просіць прыяцеля не выдаваць яго іншым маскалям, і шляхціч Іван дае баярыну слова.

Моўныя адметнасьці рэдагаваць

«Гутарка» Г. Пельгрымоўскага зьяўляецца адным з найбольш удалых прыкладаў выкарыстаньня беларускай мовы ў польскамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнэсансу. Аўтар перадае прамовы маскоўскіх баяраў з захаваньнем адмысловых словаў расейскай мовы, але пішучы іх на беларускі манер.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 490—492
  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 287—290. — 376 с.
  • Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. —Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 297—304. — 608 с.