Густатка
рака ў Беларусі
Густа́тка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Кулажкі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 268 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Густатка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Густаты |
Вусьце | Кулажка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басэйну | 268 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае з возера Густатаў, цячэ заходняй часткай Полацкай нізіны. Упадае ў Кулажку (левы прыток Янкі) за 1 км ад паўночна-заходняй ускраіны мястэчка Шаркоўшчыны. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 136.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 136.