Корынка
рака ў Беларусі
Ко́рынка — рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Густаткі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Корынка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Корня |
Вусьце | Густатка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 79 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Выцякае з возера Корня за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Даўяты Браслаўскага раёну, вусьце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Корніца Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 202
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 202