Белая (басэйн Дзьвіны)

рака ў Беларусі

Бе́лая, Бя́ла — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Густаткі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Рака
Белая
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дварышча
Вусьце Густатка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 81 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Дварышча Мёрскага раёну, упадае ў Густатку (левы прыток ракі Янкі) каля вёскі Сасноўцы Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку да хутару Паўлава на працягу 9 км. Каля вёскі Сасноўцы на рацэ сажалка плошчай 2 га[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 64

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 64