Гускварна
Гускварна (па-швэдзку: Huskvarna) — былы горад у Швэцыі, з даўніх часоў злучаны зь Ёнчэпінгам, з 1970 году — у складзе аднайменнай камуны. Знакаміты сваімі садамі й індустрыйнымі традыцыямі: у 1689 годзе тут была заснаваная фабрыка зброі «Husqvarna», якая сёньня вырабляе, між іншым, швейныя машыны, бэнзапілы, ровары, матацыклы й г. д. Іншымі значнымі прадпрыемствамі Гускварны зьяўляюцца «Saab Training Systems» і «Carlfors Bruk».
Гускварна | |||||
швэдз. Huskvarna | |||||
Від Гускварны | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Ёнчэпінг | ||||
Камуна: | Ёнчэпінг | ||||
Насельніцтва: | 21 243 чал. (2004) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°47′31″ пн. ш. 14°16′32″ у. д. / 57.79194° пн. ш. 14.27556° у. д.Каардынаты: 57°47′31″ пн. ш. 14°16′32″ у. д. / 57.79194° пн. ш. 14.27556° у. д. | ||||
Гускварна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазва Гускварны паходзіць ад ракі Гусану (па-швэдзку: Husån) і млыну (па-швэдзку: Kvarn), які стаяў на яе беразе. Канчатак «а» — дыялектны. У сваю чаргу назва ракі паходзіць ад Румляборскага замку, літаральна «Дом Румляборскага замку» (па-швэдзку: Rumlaborgs hus), які знаходзіўся на беразе ракі.
Асобы
рэдагаваць- Б’ёрн Аўсэліюс — швэдзкі сьпявак, гітарыст, паэт і пісьменьнік
Спорт
рэдагавацьХакейны клюб HV 71 (скарочана ад «Husqvarna Vätterstad 1971») — неаднаразовы чэмпіён Швэцыі, у тым ліку сэзонаў 2007/2008 і 2009/2010.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГускварна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў