Гульнара Ісламаўна Карымава (па-ўзбэцку: Гулнора Исломовна Каримова; нарадзілася 8 ліпеня 1972 году, Фэргана, Узбэцкая ССР, СССР) — старэйшая дачка першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1990—2016), сястра Лолы Карымавай.

Гульнара Карымава
па-ўзбэцку: Гулнора Исломовна Каримова
Гульнара Карымава
Імя пры нараджэньні Гульнара Ісламаўна Карымава
Род дзейнасьці прадпрымальніца, дзяржаўны дзяяч
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня Фэргана, СССР
Грамадзянства Узбэкістан
Месца вучобы
Занятак дыпляматка, палітык, прадпрымальніца, сьпявачка
Псэўданімы Googoosha
Бацька Іслам Карымаў
Маці Тацяна Карымава
Дзеці Іслам (сын), Іман (дачка)

Пасол Узбэкістану ў Гішпаніі са студзеня 2010 году па ліпень 2012 году. Карымаву, лічылі магчымай наступніцай свайго бацькі на пасту прэзыдэнта краіны, аднак пасьля 2013 году ў Гульнары паўсталі сваркі з бацькам і яна стала імкліва губляць уплыў ва Ўзбэкістане. Карымава прафэсійна займаецца дызайнам ювэлірных вырабаў, вядомая як сьпявачка пад сцэнічным псэўданімам Гугуша, зьяўляецца старшынём апякунскай рады няўрадавага фонду «Форум культуры й мастацтва Ўзбэкістану» і шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў. З 2013 году знаходзілася пад хатнім арыштам.

Паходжаньне. Вучоба

рэдагаваць

Гульнара — старэйшая дачка Іслама й Тацьцяны Карымавых, нарадзілася ў Фэргане. У 1988 годзе яна скончыла юнацкую матэматычную акадэмію ў Ташкенце, у 1994 годзе — аддзяленьне міжнароднай эканомікі філязофска-эканамічнага факультэта Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту са ступеньню бакаляўра. У 1992 годзе таксама навучалася ў Новым Ёрку, ЗША. У 1996 годзе Карымава скончыла магістратуру Інстытуту эканомікі пры Акадэміі навук Рэспублікі Ўзбэкістан, у 2000 годзе атрымала ступень магістра мастацтваў у Гарвардзкім унівэрсытэце. У 2001 годзе яна стала доктарам палітычных навук ва Ўнівэрсытэце сусьветнай эканомікі й дыпляматыі ў Ташкенце, а ў 2009 годзе там атрымала навуковае званьне прафэсар. У 2006 годзе Карымава атрымала ступень бакаляўра ў вобласьці тэлекамунікацыяў у Ташкенцкім унівэрсытэце інфармацыйных тэхналогій.

Работа ў МЗС

рэдагаваць

У чэрвені 1995 году Карымава стала працаваць у Міністэрстве замежных справаў Узбэкістану, займала пасаду дарадцы міністра. Зь верасьня 2003 па красавік 2005 году яна працавала дарадцам-пасланцам пасоьства Ўзбэкістану ў Расеі, да гэтага была дарадцам сталага прадстаўніцтва Ўзбэкістану ў штаб-кватэры ААН у Новым-Ёрку. У лютым 2008 году яна была прызначана намесьнікам міністра замежных справаў Узбэкістану па пытаньнях міжнароднай супрацы ў культурна-гуманітарнай сфэры. У верасьні 2008 году Карымава была прызначана сталым прадстаўніком Рэспублікі Ўзбэкістан пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. У чэрвені 2013 году агенцтва Франс Прэс са спасылкай на МЗС Узбэкістану паведаміла, што Карымава больш не займае гэтую пасаду.

У студзені 2010 году Карымава была прызначана паслом Узбэкістану ў Гішпаніі. Напачатку ліпеня 2012 году Карымава пакінула гэты пост.

Пачынаючы з 2008 году, экспэрты й палітолагі разглядалі сьвецкую, багатую й уплывовую спадчыньніцу Карымава як магчымую наступніцу свайго бацькі на пасту прэзыдэнта Ўзбэкістану. Сама Гульнара, адказваючы ў 2012 годзе на пытаньне, ці лічыць яна сябе патэнцыйным кіраўніком дзяржавы, растлумачыла, што бачыць сябе амбіцыйным чалавекам, а «патэнцыйным кіраўніком дзяржавы можа быць кожны, хто мае амбіцыі й пры гэтым яшчэ нейкія мазгі й імкненьне». Аднак з 2013 году, пасьля трапленьня ў поле зроку праваахоўных органаў (як на Захадзе, так і на радзіме), сваркі з бацькам і іншых канфліктаў у сям’і, Карымава стала губляць уплыў і апору ва Ўзбэкістане, а потым фактычна апынулася ў ізаляцыі.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У ліпені 1991 году на дне народзінаў сваёй сяброўкі Гульнара пазнаёмілася з узбэкам з Аўганістану, грамадзянінам ЗША Мансурам Максуды, за якога яна выйшла замуж. Пасьля вясельля муж Гульнары атрымаў пасаду дырэктара прадстаўніцтва кампаніі Coca-Cola у Ташкенце. Ад гэтага шлюбу ў 1992 годзе нарадзіўся сын Іслам, а ў 1999 годзе дачка — Іман. У 2001 годзе шлюб распаўся, Карымава разам зь дзецьмі зьехала зь сямейнай хаты ў Нью-Джэрзі. Шлюбаразводны працэс доўжыўся два гады й павярнуўся міжнародным скандалам. Амэрыканскі суд падаў апеку над дзецьмі Максуду, абавязаў Гульнару вярнуць былому мужу дзяцей і выдаў санкцыю на яе затрыманьне. У адказ улады Ўзбэкістану зьвінавацілі Мансура ў махлярстве, утойваньні падаткаў, атрыманьні хабару ў адменна буйных памерах, крадзяжы маёмасьці й адмываньні грошай, і абвясьцілі ў міжнародны вышук. Максуду пазбавілі ўсіх пасадаў і даходаў, а яго сям’ю выгналі з Узбэкістану. 9 ліпеня 2008 году Найвышэйшы суд штата Нью-Джэрзі пастанавіла вярнуць Карымавай поўнае права на дваіх дзяцей.

Не падтрымвае адносін са сваёй малодшай сястрой Лолай з 2001 году

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гульнара Карымавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў