Гукавічы
Гукаві́чы (па-польску: Hukowicze, па-падляску: Hukovičy[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Гукавічы | |
польск. Hukowicze | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Мясцовая назва: | Hukovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 57 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.33333° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.33333° у. д. |
Гукавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Локніца.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках).
Гісторыя
рэдагавацьВёска ўпершыню згадваецца ў дакумэнце з 1528 г.[3]. У міжваенны пэрыяд Гукавічы прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 42 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гукавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Hukovičy svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Sołectwo Hukowicze (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.