Грынявічы Малыя
Грыняві́чы Малы́я (па-польску: Hryniewicze Małe, па-падляску: Małýje Hrynevíčy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Грынявічы Малыя | |
польск. Hryniewicze Małe | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Мясцовая назва: | Małyje Hrynevičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°13′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.21667° у. д. |
Грынявічы Малыя |
Побач зь вёскай працякае рака Арлянка.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў Малых Грыневічаў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Усьпенскі прыход ў Бельску).
Гісторыя
рэдагавацьМалыя Грынявічы разам з суседнімі Вялікімі Грынявічамі былі праўдападобна засаваныя ўжо ў 15 ст., так як з 1528 годам датуецца зьвестка пра больш як 20 рыцараў з гэтых вёсак. Паводле дакумэнтаў зь першай паловы 16 ст. Грыневічы былі заселяныя баярамі праваслаўнага веравызнаньня. Баяры хутка палянізаваліся і ў 17 ст. амаль усе носілі ўжо польскія імёны і былі вернікамі каталікага касьцёлу ў Бельску. Праўдападобна яшчэ ў 16 ст. грынявіцкія шляхціцы прынялі герб Пжэгіня(pl) ды прозьвішча Грынявіцкі. З 17 ст. Грынявіцкія набываюць значэньня ў бельскай зямлі, але таксама разьяжджаюцца па ўсёй Рэчы Паспалітай (вядомыя іхнія маёнткі ў Вялікай Польшчы і ва Ўкраіне). У другай палове 17 ст. наступіў падзел на Вялікія і Малыя Грынявічы, пры чым апошнія зьяўляліся болей шляхоцкім пасёлкам, чым вёскай[4]. У міжваенны пэрыяд Грынявічы Малыя прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 158 жыхароў (155 каталікоў ды 3 правасалаўныя, акрамя 1 жыхара ўсе запісаныя былі палякамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Дзяніскі былі да гміны Бельск-Падляскі. У 1946 годзе жыхары вёскі пабудавалі невялікую капліцу ў падзяку за ацаленьне вёскі ад пажараў вайны. Новая Сьвятадухаўская капліца была пабудаваная ў 1997—2000 гадах[4].
Ураджэнцы
рэдагаваць- Каятан Грынявіцкі(pl) (пам. 1796) — апошні ваявода люблінскі(pl), сябра Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023410?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Małyje Hrynevičy svoja.org Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ^ а б Грынявічы Малыя (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.