Грыгорыюс III (папа рымскі)
Грыгорыюс III (па-лацінску: Gregorius PP. III; 690 — 10 сьнежня 741) — папа рымскі з 18 сакавіка 731 году па 10 сьнежня 741 году. Сьвяты Рымска-каталіцкай царквы.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома Старажытная Сырыя |
Памёр | 28 лістапада 741[1][2] Рым, Бізантыйская імпэрыя |
Пахаваны | базыліка сьвятога Пятра |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | ксёндз, Папа і пісьменьнік |
Дзень памяці | 28 лістапада |
Знаходзіўся на папскім стальцы ў пэрыяд актыўнага распаўсюджваньня хрысьціянства й рымскай культуры сярод германскіх паганскіх плямёнаў. У той пэрыяд таксама адбываліся войны супраць арабаў, у якіх вызначыўся франскі маёрд Карл Мартэль, які спыніў у бітве пры Пуат’е ў 732 годзе далейшае прасоўваньне арабаў у Эўропу.
Калі ў 737 годзе памёр франкаўскі кароль Тэадорых IV, папа прапанаваў Карлу ўстаць на пасад, але той адмовіўся. Папа назваў яго: «Амаль кароль!» Грыгорыюс III быў у добрых адносінах з Мартэлям і нават даў яму тытул рымскага «патрыцыюса», то бок ахоўніка Рыму.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Грыгорыюс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Грыгорыюс III. Catholic Encyclopedia