Нэаготыка
Нэаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаньнем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.
Першыя спробы выкарыстоўваць элемэнты готыкі ва ўпрыгожваньні будынкаў ды інтэр’ераў зьявіліся ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэньня гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасьць толькі зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя і зьвязаныя з імёнамі ангельцаў Аўгустуса П’юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віяле-лё-Дзюка.
Уздым нэаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненьнем мэдыевалізму ў астатніх галінах культуры.
Нэаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.
Нэаготыка і псэўдаготыка
рэдагавацьЧасам уводзіцца разьдзяленьне паміж тэрмінамі «псэўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «нэаготыка», якія ў іншых выпадках ўжываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога разьдзяленьня псэўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх зьнешняе аздабленьне гатычнымі элементамі спалучаецца зь негатычнай (напрыклад клясыцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр’ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналёгіі трэба аднесьці менавіта да псэўдаготыкі (напрыклад, менскі касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа[1])
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гл. напр. Дзярновіч Алег, «Кальварыйскія могілкі ў Менску», Наша Ніва, 1998.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНэаготыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў