Грушачка

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Гру́шачка[1] — вёска[1] ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 18 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 105 км ад Гомелю.

Грушачка
Першыя згадкі: 1923
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 18 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′25″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.99028° пн. ш. 29.975° у. д. / 52.99028; 29.975Каардынаты: 52°59′25″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.99028° пн. ш. 29.975° у. д. / 52.99028; 29.975
Грушачка на мапе Беларусі
Грушачка
Грушачка
Грушачка

На захадзе мэліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Рагачоў — Жлобін. Пляніроўка складаецца з кароткай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў 1923 годзе, калі землі фальварку Царыцын Дар сталі засяляцца перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 годзе спалілі 14 двароў, забілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага Вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць