Гаружанка
рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Граўжанка»)
Гаружа́нка, Граўжа́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Ашмянкі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.
Гаружанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шчапанавічы |
Вусьце | Ашмянка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 43 км |
Плошча басэйну | 74 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,5 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Шчапанавічаў, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ашмянку на поўдні ад вёскі Сьвятога Духа. На працягу 7,1 км мае каналізаванае рэчышча (выток — 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Гароднікаў)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 124.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1