Грамадзянская плятформа (Расея)

«Грамадзя́нская плятфо́рма» — (рас. «Гражданская платформа») расейская правая палітычная партыя, створаная 4 чэрвеня 2012 году. Па выніках выбараў 2013 і 2014 гадоў «Грамадзянская платформа» заняла 1-е месца сярод непарлямэнцкіх партыяў. Партыя мае прадстаўнікоў у заканадаўчых органах улады й мясцовым самакіраваньні ў 25 рэгіёнах. Агульная колькасьць абраных прадстаўнікоў «Грамадзянскай платформы» ў органах улады й мясцовым самакіраваньні — 73 чалавекі. Мае свайго пасла ў Думе. Прадстаўнік «Грамадзянскай платформы» быў абраны мэрам Екацярынбургу; таксама пры падтрымцы партыі абраны кіраўнікі местаў: Тальяці й Яраслаўль. Па выніках выбараў у Дзяржаўную думу 2016 году сябар партыі стаў дэпутатам ад аднамандатнай акрузе.

Грамадзянская плятформа
рас. «Гражданская платформа»
Лідэр партыі Рыфат Шайхудзінаў
Заснавальнік Міхаіл Прохараў
Дата заснаваньня 4 чэрвеня 2012 (12 гадоў таму)
Штаб-кватэра Масква, вул.2-ая Зьвенігарадзкая, д.12, буд.1
Саюзьнікі і блёкі АНФ
Ідэалёгія эканамічны лібэралізм[d], лібэральны кансэрватызм[d], кансэрватызм і occidentalism[d]
Колькасьць 631
(на 19 траўня 2013 г.)
26 030
(на 2 ліпеня 2014 г.)
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
1 / 450
· Мясцовыя рады
14 / 3787
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве