Готфрыд Келер
Го́тфрыд Ке́лер (па-нямецку: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швайцарскі пісьменьнік, клясык швайцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Готфрыд Келер | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1819[1][2][3][…] |
Памёр | 15 ліпеня 1890[1][5][2][…] (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, маляр, навэліст, канцлер-кіраўнік |
Гады творчасьці | з 1846 |
Жанр | раман, Аповесьць, лірыка і пэйзаж |
Мова | нямецкая[7] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
У пяцігадовым узросьце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхэне ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазьней вучыўся ў Гайдэльбэргу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасьць рэдагаваць
Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар раману «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «раману выхаваньня», навэлы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зэльдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1—2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навэлы» (ням. Züricher Novellen, 1878 ), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), раману «Марцін Заляндэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Беларускія пераклады рэдагаваць
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[8].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Gottfried Keller (нід.)
- ^ а б Gottfried Keller (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Gottfried Keller // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Келлер Готфрид // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Gottfried Keller — 2006.
- ^ Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich (ням.) — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура рэдагаваць
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223