Горст Кёлер
Горст Кёлер (ням. Horst Köhler; 22 лютага 1943, цяпер вёска Скербешуў, Замойскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча — 1 лютага 2025, Бэрлін) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць зь сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.
Горст Кёлер | |
па-нямецку: Horst Köhler | |
![]() | |
13-ы прэзыдэнт Нямеччыны 9-ы Фэдэральны прэзыдэнт ФРГ | |
---|---|
1 ліпеня 2004 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік | Ёганэс Раў |
Наступнік | Крысьціян Вульф |
8-ы старшыня МВФ | |
1 траўня 2000 — 4 красавіка 2004 | |
Папярэднік | Мішэль Камдэсю |
Наступнік | Радрыга Рато |
Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця | |
верасень 1998 — красавік 2000 | |
Папярэднік | Жак Лярозьер |
Наступнік | Чарльз Фрэнк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 22 лютага 1943 (82 гады) в. Гайдэнштайн, Генэрал-губэрнатарства, Нямецкая дзяржава |
Памёр | 1 лютага 2025[1][2] (81 год) |
Партыя | ХДЗ |
Адукацыя | Тубінгенскі ўнівэрсытэт |
Сужэнец | Ева Кёлер (Богнэт) |
Дзеці | дачка: Ульрыка сын: Ёхэн |
Бацька | Эдуард Кёлер |
Маці | Лізавета Кёлер |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |

Кар’ера
рэдагавацьЗ 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Тубінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Нямеччыны й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Horst Köhler im Alter von 81 Jahren gestorben — 2025.
- ^ а б в г Zum Tode von Bundespräsident a. D. Horst Köhler — Bundespräsidialamt, 2025.
- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Нямеччына абрала прэзыдэнта// «Радыё Свабода», 30 чэрвеня 2010