Горная краіна
Го́рная краі́на — вялікі ўчастак зямной паверхні, які высока ўзьняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуецца значнымі і рэзкімі ваганьнямі вышынь.
Горная краіна распасьціраецца ў даўжыню да некалькіх тысячаў кілямэтраў, і дасягае вышынь у некалькіх тысячаў мэтраў. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваецца лініяй падэшвы. Галоўныя формы рэльефу: горныя сьцягі, ланцугі, грабяні, даліны, вузлы, масівы і нагор’і. Унутраныя падзелы ўтвараюцца міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. У межах горнай краіны выдзяляюць нізкагор’е, сярэднегор’е і высакагор’е, якія адрозьніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.
Горная краіна звычайна фарміруецца ў выніку адзінага этапу тэктанічнага разьвіцьця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў.
Літаратура
рэдагаваць- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізыка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с ISBN 985-03-0054-X. С.73, 74.