Гомельскі абласны суд
Гомельскі абласны суд — вышэйшы суд Гомельскае вобласьці Беларусі. Ён знаходзіцца ў месьце Гомель. Разглядае скаргі на пастановы раённых судоў. Абласны суд — адзіны суд, які можа выносіць смяротнае пакараньне ў вобласьці.
Гомельскі абласны суд | |
Знак Гомельскага абласнога суду Беларусі | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ГАС РБ |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | судовая ўлада |
Сядзіба | будынак |
Месцазнаходжаньне | Гомель, Беларусь |
Дзейнічае ў месцах | Гомельская вобласьць |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Сяргей Шаўцоў |
Першы намесьнік старшыні | Арцём Камалыеў |
Намесьнік старшыні | Марыя Надтачэй[1] |
Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Беларусі |
Зьвязаныя службы | Гомельская аблуправа юстыцыі |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Гомельскі абласны суд БССР |
Паўнамоцтвы
рэдагавацьГомельскі абласны суд мае наступныя паўнамоцтвы:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія i крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
- ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
Склад суду
рэдагавацьГомельскі аблсуд складаецца з 3 трох аддзелаў[2]:
- Прэзыдыюм
- Калегія па грамадзянскіх справах
- Калегія па карных (крымінальных) справах
Прэзыдыюм
рэдагавацьАсабовы склад прэзыдыюма Гомельскага абласнога суда зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленьні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Прэзыдыюм Гомельскага абл суду маюць 28 асоб. Асабовы склад:
- ШАЎЦОЎ Сяргей Міхайлавіч — старшыня суда;
- КАМАЛЫЕЎ Арцём Сяргеевіч — першы намесьнік старшыні суда;
- НАДТАЧЭЙ Марына Уладзіміраўна — намесьнік старшыні суда;
- МАРАТАЕЎ Мікалай Валянцінавіч — намесьнік старшыні суда (былы, да 2024[3]);
- ТОЗІК Анатолій Мікалаевіч — судзьдзя;
- ПІСКУНОЎ Аляксандр Яўгеньевіч — судзьдзя;
- ДОЛЯ Мікалай Іванавіч — судзьдзя;
- ЛУКАШЭНКА Валянціна Мікалаеўна — судзьдзя;
- ШЫЦІКАЎ Сяргей Аляксеевіч — судзьдзя.
Пасяджэньні прэзыдыюма праводзяцца па меры неабходнасьці. Пасяджэньне прэзыдыюма лічыцца правамоцным пры наяўнасьці большасьці членаў прэзыдыюма.
Калегія па грамадзянскіх справах
рэдагавацьКалегія па крымінальных справах мае свайго старшыню — Надтачэй Марына Уладзіміраўна, намесьнік старшыні Гомельскага абласнога суду.
Асабовы склад калегіі па грамадзянскіх справах наступныя судзьдзі:
- АЗЕМША Тацьцяна Якаўлеўна
- АНДРЭЙЧЫК Жанна Пятроўна
- ЯГОРАВА Сьняжана Аляксееўна
- ДЗІЧКОЎСКАЯ Алена Рыгораўна
- ЛУКАШЭНКА Валянціна Мікалаеўна
- КРАЎЧАНКА Алена Мікалаеўна
- МАРТЫНАЎ Яўгеній Уладзіміравіч
- МАРАЗЮК Віталь Валер’евіч
- ХОМІЧ Аляксандар Аляксандравіч
- ШЫЦІКАЎ Сяргей Аляксеевіч
Калегія па карных справах
рэдагавацьКалегія па крымінальных справах мае свайго старшыню.
Асабовы склад калегіі, наступныя судзьдзі:
- БЯГУН Васілій Васільевіч
- УЛАДЫКА Ірына Дзмітрыеўна
- ГРЫНЬКО Людміла Мікалаеўна
- ДОЛЯ Мікалай Іванавіч
- КАЛЮКА Вячаслаў Аляксеевіч
- КОТАЎ Іван Віктаравіч
- МЕЛЬНІКАЎ Віктар Міхайлавіч
- ПІСКУНОЎ Аляксандр Яўгеньевіч
- СВЯТКО Галіна Аляксееўна
- СОТНІКАЎ Анатолій Рыгоравіч
- ТОЗІК Анатолій Мікалаевіч
- ХАРОШКА Алег Уладзіміравіч
- ЦАРУК Руслан Вітальевіч
Паўнамоцтвы суду
рэдагавацьРозныя аддзелы суду маюць асаблівасьці.
Прэзыдыюм
рэдагавацьПрэзыдыюм Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Прэзыдыюм Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы
- разглядае матэрыялы вывучэньня і абагульненьня судовай практыкі і аналізу судовай статыстыкі
- заслухоўвае старшынь судовых калегіяў аб дзейнасьці судовых калегіяў, якія імі ўзначальваюцца
- разглядае і зацьвярджае рэзэрв кадраў на пасады судзьдзяў раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў (за выключэньнем рэзерву кадраў на пасады старшынь і намесьнікаў старшынь раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў)
- ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
Калегія па карных справах
рэдагавацьКалегія па карных (крымінальных) справах Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па карных справах Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
Калегія па грамадзянскіх справах
рэдагавацьКалегія па грамадзянскіх справах Гомельскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія справы
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Управа // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
- ^ Аддзелы Гомельскага аблсуду // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 15 сьнежня 2021 г.
- ^ Лукашенко освободил от должностей чиновников и силовиков, прошедших в Палату представителей (рас.) Reform.by(be)