Арцём Камалыеў
Арцём Сяргеевіч Камалыеў (нар. 1975, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі судзьдзя.
Першы намесьнік старшыні Гомельскага абласнога суду[1].
У 1997 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 2000 годзе — Гуманітарна-эканамічны інстытут, у 2015 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2000 гады — судовы выканаўца суда Гомельскага раёна. Зь ліпеня 2000 года — вучань судзьдзі суда Гомельскага раёна. З кастрычніка 2001 года — судзьдзя суда Гомельскага раёна. У жніўні 2004 году прызначаны намесьнікам старшыні гэтага суда. З кастрычніка 2009 па 2015 год — старшыня суда Рэчыцкага раёна. У ліпені 2015 году прызначаны намесьнікам старшыні Гомельскага абласнога суда. Зь лістапада 2017 года — першы намесьнік старшыні Гомельскага абласнога суда.
Мае першую кваліфікацыйную клясу судзьдзі.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |